«Марсіяне» ўжо ў Менску!

26 траўня ў кнігарні «Галіяфы» адбудзецца прэзентацыя новага рамана Алеся Аркуша «Захоп Беларусі марсіянамі».

раман Алеся Аркуша «Захоп Беларусі марсіянамі»

Падзеі ў творы адбываюцца ў Полацку ў дзвух часавых вымярэннях – 20-ыя гады ХХ ст. і пачатак ХХІ ст. Сярод галоўных герояў: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Вацлаў Ластоўскі, полацкія «маладнякоўцы».

Вацлаў Ластоўскі

У прэзентацыі возмуць удзел: Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Вольга Акуліч, Уладзіслаў Ахроменка, Валер Булгакаў, Пятро Васючэнка, Віталь Воранаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Максім Клімковіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Сяргей Тарасаў. У праграме антымарсіянскія спевы і скокі пад дуду.

Пачатак а 19-й гадзіне.