“Майстру важна не быць кавалём без сякеры”

“Я не ўмею” – той знак “Стоп”, які мы найчасцей не можам пераадолець. А насамрэч – можам! У чалавека бязмежныя магчымасці!” – так лічыць каваль-мастак Вадзім Буглак, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”. У новым фiльме з серыi ён раскажа, чым натхняюць працы старых майстроў, якім чынам кожны з нас можа спрычыніцца да аднаўлення старадаўніх рамёстваў, а таксама як мастаку не застацца кавалём без сякеры. Давайце разам вернемся ў снежную зiму, удыхнем яе марознае паветра, а потым адагрэемся ў таямнiчай майстэрнi каваля Вадзiма Буглака. Глядзіце нарыс “Покліч полымя” з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і беларускія субтытры.

ММ

Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Папярэднія выпускі:

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!”: сакрэт шчасця ў новым “Маналогу Майстра”

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

“Майстар мусіць кайфаваць!”

Сайт праекта “Маналог Майстра”