• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2021 | Грамадства Адукацыя

Ганна Севярынец: Асноўная мэта школы — гэта адукацыя, а не выхаванне

Офіс па адукацыі кабінета Святланы Ціханоўскай 13 траўня зладзіў дыскусію на тэму «Як бы выглядаў Кодэкс аб адукацыі, калі б яго пісалі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу?», піша Новы Час.


Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў
Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў 

Падставай для дыскусіі стаў Кодэкс аб адукацыі, новую рэдакцыю якога зацвердзілі 7 траўня. Ужо ўвосень новая версія Кодэкса мусіць уступіць у сілу. Старая рэдакцыя дзейнічае з 2011 года.

— Па новым Кодэксе ёсць шэраг пытанняў, — разважае Наталля Іскарцава, дырэктарка прыватнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа Стэмбрыдж». — Згодна з кодэксам, у суб’ектаў адукацыйнага працэсу мала свабоды выбару і свабоды дзеянняў, а школа, на самай справе, вельмі самастойная. Аднак у Кодэксе напісана, што правоў у школы цяпер будзе 8, а абавязкаў — 15.

Звярнула Наталля Іскарцава ўвагу і на тое, што ў Кодэксе не прапісаны такі тэрмін як вучань з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі: «У кодэксе напісана пра таленавітых вучняў і дзяцей з псіха-фізічнымі асаблівасцямі. Хаця ў міжнароднай практыцы існуе такі тэрмін як людзі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі».

У новым Кодэксе аб адукацыі пазначана, што заказчык адукацыйнага працэсу — гэта Міністэрства адукацыі. Алена Леванюк, шматдзетная маці і прадстаўніца інфармацыйнай прасторы Бацькоўскага Савету Беларусі з гэтым не згаджаецца. Яна пераканана, што з новай рэдакцыяй Кодэксу школа стане яшчэ больш закрытай для бацькоў. «Каб патрапіць да адміністрацыі школы, трэба прайсці колы пекла. Кодэкс яшчэ не прыняты, але ўжо ёсць прэцэндэнты, калі адміністрацыя кажа, што бацькі не маюць права ўмешвацца ў адукацыйны працэс. Мяне турбуе, якім чынам медыцынскія абследаванні могуць праходзіць у школе без згоды бацькоў? Гэта таксама прапісана ў новай рэдакцыі Кодэксу».

Пункт, які прадугледжвае абавязковы шосты дзень навучання, таксама не задавальняе Алену Леванюк: «Шосты школьны дзень быў заўжды, і выкарыстоўваўся далёка не толькі для правядзення факультатываў. Настаўнікаў прымушаюць рабіць мерапрыемствы, бацькоў прымушаюць да іх прычыняцца. На тых, хто не прыходзіць, пачынаюць ціснуць. Мы праводзілі апытанне сярод настаўнікаў і бацькоў: шосты дзень абсалютна лішні».

Ганна Севярынец, настаўніца вышэйшай катэгорыі і публіцыстка, наогул палічыла неканструктыўным абмеркаванне дакументаў, якія прымае нелегітымная ўлада: «Я не лічу, што ёсць сэнс паляпшаць Кодэкс, ці выказваць па ім заўвагі. Мае сэнс ствараць нешта сваё. А абмяркоўваць тэхніку, дробязі варта ўжо пасля».

Ганна выказала пяць тэзісаў, на якіх мусіць быць пабудаваная будучая сістэма адукацыі ў Беларусі. Па-першае, адукацыйныя ўстановы мусяць свабодна існаваць і развівацца. Гэта тычыцца і муніцыпальных школ, і прыватных, і дыстанцыйных устаноў адукацыі. Гэта мусіць быць максімальны выбар форм і для бацькоў, і для дзяцей, у якіх яны будуць навучацца, пры ўмове перыядычнай акрэдытацыі ўстановы, якая будзе выконваць функцыю кантролю.

Па-другое, Ганна лічыць, што школа мусіць быць свабоднай у выбары праграмы вучэбнага плана. Выпускны іспыт павінен быць адначасова і ўступным у ВНУ.

— Я лічу, што асноўная мэта школы — гэта адукацыя, — упэўнена Ганна. — Выхаванне як кампанент мусіць быць выдалены з мэт школы. Выхаванне — гэты натуральны складнік працэсу адукацыі. Я бачу пагрозу ў тым, што выхаванне дзіця пераносіцца з сям’і ў школу. Безумоўна, менавіта сям’я з’яўляецца заказчыкам адукацыйных паслуг. Школа мусіць быць вольная ад кантролю за дзецьмі, якія знаходзяцца па-за адукацыйным працэсам.

Ганна лічыць, што ў школьным адукацыйным працэсе мусіць адсутнічаць любая ідэалогія. Любыя ідэалагічныя кампаненты павінны падавацца толькі ў якасці агульных ведаў.

І, нарэшце, тым школам, якія аддаюць перавагу беларускамоўнай адукацыі, дзяржава мусіць аказваць максімальную падтрымку. Яна можа быць як метадычная, так і фінансавая.

«Што тычыцца тэхнічных момантаў, хаця яны другасныя і вырашаюцца на іншых этапах абмеркавання, для мяне важна, каб у будучым у адукацыйных праграмах у прыярытэце былі гуманітарныя веды», — лічыць Ганна. Важна звяртаць увагу дзяцей на працу з тэкстам, вывучэнне сусветнай літаратуры культуралагічных прадметаў.

— Ніякіх шостых школьных дзён, — кажа ў заключэнне Ганна. — Трэба разгрузіць настаўнікаў, якія працуюць ў пастаянным стрэсе.

Алена Леванюк прапанавала, каб кожныя пяць гадоў педагог адпачываў ад адукацыйнага працэсу і сыходзіў на год у аплачаны адпачынак, дзе б ён мог псіхалагічна разгружацца і самаадукоўвацца.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип