Улады Латвіі знеслі пешаходны мост цераз раку Сінюха на стыку межаў з Беларуссю і Расіяй

Пра гэта паведамляе«Новы час».


photo_2022-11-27_02-54-34.jpg

Знесены мост знаходзіўся ля так званага Кургана Дружбы — мемарыяльнага комплексу, усталяванага на сутыку межаў Расіі, Беларусі і Латвіі, ён прысвечаны перамозе над нямецкімі акупантамі ў Другой сусветнай вайне. Пра свае намеры латвійскія памежнікі загадзя папярэдзілі беларускі бок, але згоды на гэта не пыталіся.