• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.09.2016 | На адной мове з Фіёнай Гіб

На адной мове з Фіёнай Гіб: Мінскі паўмарафон

Фіёна ГібУ гэтую нядзелю пройдзе Мінскі паўмарафон. Радая паведаміць вам, што чацвёра супрацоўнікаў амбасады возьмуць у ім удзел. Асабіста я абмяжуюся забегам у катэгорыі 10,5 км. Не ўпэўненая, што змагу пераадолець гэтую адлегласць, не пераходзячы перыядычна на крок, але абмежаванне для 10,5 км – дзве гадзіны, і я думаю, што змагу ўкласціся ў гэты час.

Магчыма, натхніўшыся нядаўняй Алімпіядай ці проста кіруючыся жаданнем весці здаровы лад жыцця і больш займацца спортам, у гэтым годзе рэкордная, як мне здаецца, колькасць людзей усіх узростаў і самых розных здольнасцяў возьме ўдзел у марафоне. Сярод удзельнікаў будзе грамадзянін Вялікабрытаніі Дарэн Бут.

Дарэн жыве ў Беларусі і ўпершыню ўдзельнічае ў марафоне. Яго ўдзел асабліва натхняе, бо менш за два гады таму, у кастрычніку 2014-га, Дарэн трапіў у аварыю на матацыкле, у выніку якой яму ампутавалі нагу ніжэй за калена. Але Дарэн прабяжыць марафон цалкам, 21 кіламетр, і спадзяецца, што будзе бегчы ўсю дыстанцыю, але калі спатрэбіцца, скарыстаецца інвалідным крэслам, каб завяршыць забег.

Ён удзельнічае для таго, каб прыцягнуць увагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і паказаць, што яны могуць жыць пры правільнай падтрымцы такім жа паўнавартасным жыццём, як здаровыя людзі.

Яшчэ адна мэта яго забегу – сабраць грошы для дабрачыннай арганізацыі “Крылы анёлаў”, якая дапамагае дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, набываючы спецыяльныя каляскі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У арганізацыі спадзяюцца, што сабраных грошай хопіць, каб набыць каляску, што дазволіць арганізоўваць мерапрыемствы, дзе дзеці змогуць збірацца разам. У нядзелю Дарэн будзе бегчы разам з дзецьмі, якіх падтрымлівае арганізацыя. Падтрымайце іх, калі ласка, калі яны будуць прабягаць міма.

Больш падрабязную інфармацыю пра ініцыятыву “Крылы анёлаў” і тое, як яе можна падтрымаць, шукайце на нашай старонцы ў Фэйсбуку, УКантакце і Твітары.

Фіёна Гіб

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип