«Я выйшла. Акрэсціна, канешне, канцлагер. Але я ў парадку». На волю выйшла Наталля Дуліна

Пра гэта Наталля паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбук. 15 сакавіка яна выйшла на волю пасля 15 сутак арышту.


97.jpg
Наталля Дуліна

Нагадаем, Наталля Дуліна была затрыманая 28-га лютага. Раней Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ. Пасля пачатку пратэстаў была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Таксама стала вядома пра вызваленне дачок пісьменніцы і педагога Ганны Севярынец. Іх таксама затрымалі на антываеннай акцыі каля чыгуначнага вакзала ў Мінску, ім прысудзілі адміністрацыйны арышт.

«Дзяўчаты мае абедзьве захварэўшы, тэмпература, але мы вылечымся», — напісала Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбук.