З 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай.
Што ў праграме?
- Курсы ўключаюць у сябе заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.
- Прапрацоўка заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.
- Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сутворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна).
- Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі кіравання сваім голасам, дыкцыяй, уменне свабодна і лаканічна выказваць свае думкі і эмоцыі).
- Курс накіраваны на разняволенне, праявы ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў.
Дзе будуць праходзіць заняткі?
Заняткі будуць праходзіць у будынку Віленскага Старога тэатра па адрасе J. Basanavičiaus g.13.
Расклад заняткаў
Заняткі ў Насты Шпакоўскай будуць праходзіць па панядзелках з 19.00 да 20.30.
Заняткі ў Наталлі Лявонавай — па чацвяргах з 19.00 да 20.30.
Як запісацца?
Запіс у Telegram — @Anastasiyanaka і @natashkaleon.