Новы набор у беларускую анлайн-школу ва Украіне

Пачаўся набор у Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне. Пра гэта напісала заснавальніца анлайн-школы, актрыса, музыка, лідар гурта Naka Анастасія Шпакоўская на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


76.jpg

«Вось ужо трэці год працуе Першая беларуская школа ва Украіне. За гэты час некалькі дзесяткаў маленькіх беларусаў атрымалі атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.

За гэты час паралельна было створана шмат школак і курсаў па беларускай мове. Але толькі у нашай школе мы даем магчымасць вывучаць роднае, сумяшчаць з усімі астатнімі прадметамі і атрымліваць атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.

Працягваем набор на новы навучальны год.

За падрабязнасцямі byschool.com.ua».