У Вільні пачаўся набор дзяцей у беларускую тэатральна-фальклорную студыю

З верасня ў Вільні пачынае працу беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае». З гэтай нагоды адкрыты набор у дзве дзіцячыя групы: малодшая група (узростам ад 5 да 9 гадоў) і старэйшую (ад 10 да 14 гадоў).


photo_2022-08-20_10-21-56.jpg

Заняткі будуць складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў).

Выкладаць у студыі будуць актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.

Удзел у занятках будзе бескаштоўным.

Час і месца арганізацыйнай сустрэчы будуць абвешчаны неўзабаве.

Калі вы зацікаўленыя ў наведванні заняткаў, а таксама па ўсіх іншых пытаннях арганізатары просяць пісаць у асабістыя паведамленні ў тэлеграм на @unieskladanaje_contact.