Днямі ў выдавецтве Skaryna Press выйшла кніга тэатральнага крытыка і журналісткі Настассі Панкратавай «(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі». Чаму паўстала неабходнасць такой кнігі, чым жыў беларускі тэатр у 2015 і чым жыве цяпер? Ці варта чакаць асобнай кнігі пра беларускі тэатр у эміграцыі? Паразмаўлялі пра гэта з Настассяй Панкратавай.

Настасся Панкратава. Фота Дзяніса Марціновіча
«Кніга вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэкстаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты — з рознай ступенню поспеху — вольны доступ. У ёй — выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных крытыкаў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фестываляў, — гаворыцца ў анонсе выдання на сайце Skaryna Press. — Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020‑х стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства».
У інтэрв’ю «Будзьма беларусамі!» Настасся Панкратава кажа, што 2015 як пункт адліку абраны невыпадкова: «Якраз на 2015 год прыйшоўся вялікі штуршок для развіцця беларускага тэатра, тады ў публічнай прасторы ўпершыню заявілі пра стварэнне пляцоўкі ОК16».
— Сама пляцоўка паўстала пазней, але ўжо было адчуванне таго, што
Канешне, незалежныя тэатры існавалі і раней, але з
І гэты працэс ішоў не толькі ў Мінску, падобнае было ў абласных цэнтрах і ў іншых гарадах. Таму мне вельмі хацелася гэтую дату падкрэсліць, зафіксаваць той час. Так і склалася. А сама ідэя зрабіць кнігу ўзнікла ў 2025 годзе.

Фота: skarynapress.com
—
— Адным са штуршкоў, які ў тым ліку натхніў на гэтую кнігу, былі словы з артыкула прафесара і крытыка Таццяны Арловай, майго педагога. Яна пісала, што ў тэатральных крытыкаў не прынята збіраць напісанае і надрукаванае ў розны час, з розным настроем і выпускаць асобнай кнігай. Але ж змешчаныя побач тэксты розных гадоў могуць падсвяціць тыя болевыя кропкі, якія былі найбольш адчувальнымі ў пэўны прамежак часу. Калі мы пішам у моманце, гэта адно адчуванне, калі ж праходзіць некалькі гадоў і ты глядзіш на гэта ўжо з адлегласці, то можна пабачыць, куды гэта тыя нашы думкі і тыя нашыя памкненні прывялі.
У мяне атрымалася можа быць таму і мнагавата — 500 старонак тэксту, бо мне вельмі хацелася сабраць вось гэтыя розныя настроі. Каб людзі, якія чытаюць гэтую кнігу, не толькі прафесіяналы, але і звычайныя гледачы, проста аматары тэатру, адчулі імпульс часу, тое, якія ў нас былі планы, на што мы настройваліся і чаго мы маглі дасягнуць, калі б усе гэтыя памкненні не абнуліліся ў 2020-м.
— Як вы адбіралі тэксты, бо толькі ў газеце «Культура», вы неяк казалі, выйшла больш за 400 публікацый?
— Я адмыслова збірала тэксты з розных сфер тэатра: тут ёсць развагі пра оперу, балет, драму, тэатр лялек, прафесійную адукацыю і аматарскую плынь. Мне хацелася распавесці не толькі пра тых, хто звычайна навідавоку, як акцёры і рэжысёры, але і пра тых, хто часцей знаходзіцца ў ценю: хармайстры, драматургі, тэатральныя кампазітары і мастакі, загадчыкі літаратурных частак, дызайнеры афіш.
У кнізе дзве шырокіх плыні — інтэрв’ю і аналітыка. У інтэрв’ю можна адчуць тыя думкі, тое надзённае, што хвалявала дзеячоў тэатра. У аналітыцы ж больш пра праблемы, з якімі сутыкаліся людзі тэатра да 2020 года, пра якія зараз, мне здаецца, нават дзесьці і забыліся. Ці, лепш сказаць, на першы план выйшлі праблемы кшталту сканцэнтравацца і захаваць тое, што ёсць. А тады была магчымасць думаць на перспектыву, глядзець шырэй.
Вось, напрыклад, ёсць у кнізе тэкст пра тое (хто можа зараз падумаць пра такія праблемы), што пытанне афармлення тэатральных афіш часам можна было вырашаць праз Рэспубліканскую экспертную камісію па супрацьдзеянню прапагандзе парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. Гледачы, як вядома, перыядычна пішуць скаргі на тэатры. Напрыклад,
— Ох, што там за жах такі з «Чырвоным каптурком»?
— Ды ў жываце ваўка была намаляваная тая самая дзяўчынка ў чырвоным каптурку, хтосьці вырашыў, што гэта занадта пужае дзяцей. Нам гэта здаецца смешным, а тэатры змянялі афішы.
Ці знакаміты спектакль Яўгена Карняга «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», чыя афіша — адзін твар з трох выяў жанчын нібыта быў вельмі страшным для ўразлівых гледачоў, таму патрабавалася гэта забараніць.
Эксперты называюць такія захады гледачоў спажывецкім экстрэмізмам. І змагацца з ім можна было, маючы ў кішэні афіцыйныя паперы, што дадзеная паліграфічная прадукцыя насамрэч не нясе разбуральнага ўплыву на чалавечую псіхіку, не змяшчае ў сабе элементаў гвалту. У размове са мной мастацтваўзнаўца Ніна Фральцова, якая на той момант узначальвала тую самую камісію, распавядала, што іх эксперты якраз могуць вынесці неабходнае заключэнне, каб да творцаў больш не было такіх дзіўных прэтэнзій.
Не ведаю, ці карысталіся тэатры гэтым
Фота: skarynapress.com
— А ўвогуле тэксты з якіх выданняў/рэсурсаў увайшлі ў кнігу?
— У першым раздзеле кнігі, у якім сабраныя артыкулы за 2015–2020 гады, больш тэкстаў, некалі надрукаваных ў «Культуры». Гэта цалкам лагічна, бо ў газеце я працавала 11 год, сышоўшы адтуль ў
І глядач, які зараз, у
За апошнія 10 гадоў тэатральная мапа нашай краіны перакроеная цалкам. Таму я і імкнулася ў кнізе, скажам так, збіраць людзей. Гэта мой боль, што людзей, якія вызначалі гэтае тэатральнае дзесяцігоддзе, кірунак развіцця беларускага тэатра, забываюць.
Мне хацелася прапісаць тое, што зараз з гэтымі людзьмі адбываецца. На жаль, некаторых ужо з намі і няма.
Так на пачатку 2020 года памёр рэжысёр з Маладзечна Мікалай Андрэеў, які некалькі дзесяцігоддзяў узначальваў Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Мне хочацца, каб беларусы не забываліся на гэтага дзеяча, які імкнуўся выводзіць калектыў невялікага горада на высокі прафесійны ўзровень. Напрыклад, для таго, каб трупа не замыкалася ў сваёй бурбалцы, ён адмыслова запрасіў на пастаноўку Яўгена Карняга, чыя слава тады якраз пачынала буяць у Беларусі. Пастаноўка «Сёстры Граі» у 2018 годзе грымела на ўсю краіну, ездзіла па фестывалях і атрымала Нацпрэмію як лепшы спектакль тэатра лялек. Але для самаго маладзечненскага калектыва важным было не толькі гэта. Сама супраца з рэжысёрам такога нестандартнага мыслення з своеасаблівай філасофіяй у падыходзе да працы з акцёрам, дапамагла калектыву ўзняцца на новыя прафесійныя вышыні.
Спадар Андрэеў настойваў на тым, каб у афішы былі не толькі спектаклі для дзяцей, але абавязкова і для дарослай публікі. Пасля яго смерці, а таксама пасля шматлікіх перастановак на пасадзе дырэктара, у «Батлейцы» паступова застаўся толькі дзіцячы рэпертуар. А сам тэатр на нейкі момант апынуўся на мяжы страты самастойнасці — у тэатральных колах настойліва хадзілі чуткі, што лялечнікаў хочуць аб’яднаць з маладзечанскай драмай.
— Бачу вашыя рэцэнзіі ў Facebook на нейкія пастаноўкі ўжо тут,
— У гэту кнігу ўвайшло ўжо шмат чаго з тэатральнага жыцця
І, шчыра кажучы, мне вельмі не хочацца падзяляць беларускі тэатр. Гэта ўсё ж не два асобныя сусветы, упэўнена, гэта — дзве часткі нашага аднаго нацыянальнага мастацтва.
Таму сачу і за тым, што адбываецца ўнутры Беларусі, у тым ліку праз відэа, якіх зараз вельмі шмат робяць гледачы, каб мець уяўленне пра сцэнаграфію, візуальнае ўвасабленне ў цяперашнім беларускім тэатры ў Беларусі.
Чытаю і тэксты, якія выходзяць у Беларусі, але там, канешне, больш чытаць трэба паміж радкоў, бо самі тэксты, мякка кажучы, даволі такія хвалебныя. Але хаця б даведацца, хто там што ставіць, хто дзе грае і хто зараз чым кіруе, можна.
Вось тая ж навіна пра новага галоўнага рэжысёра Купалаўскага Дзмітрыя Акімава, які з Расіі, гэта ж было выхаплена з кароткага радку ў адным з паведамленняў дзяржаўнай прэсы, але адразу пачынаеш гэта капаць, дазнавацца, каб зразумець і зрабіць высновы, куды далей пойдзе нацыянальны купалаўскі тэатр. Спойлер: усё нядобра у гэтым напрамку.
— А ў эміграцыі?
У эміграцыі ж галоўная праблема і для крытыкаў таксама — фінансы, нягледзячы на ўсе адкрытыя межы паміж краінамі. Яны сапраўды адкрытыя, але ж для паездак па розных краіна патрэбныя рэсурсы. А беларусы зараз па ўсім свеце, не толькі Польшча і Літва, але гэта і Фінляндыя, гэта і Ізраіль, гэта нават Канада.
На жаль, у мяне і маіх
Мне здаецца, што галоўная місія тэатральных крытыкаў сёння таксама ў тым, каб мы маглі зараз фіксаваць дасяжнае нам, тое, што знаходзіцца ў нашай краіне быцця, у тых краінах, куды мы можам даехаць.
Паступова з гэтых кавалачкаў, якія створаць тэатразнаўцы, тэатральныя крытыкі, кожны з нас, у будучым можа скласціся паўнавартасная энцыклапедыя тэатральнага жыцця.
—
— Падкрэсліваю, мая кніга не анталогія, гэта — выбраныя старонкі. Так, гэта факты, якія я бачыла на свае вочы, але я не ўсё бачыла. Натуральна, і не з усімі паспела пагаварыць.
Насамрэч я сама бачу, што там шмат каго не хапае, з кім хацелася б пагаварыць. Вось там у мяне няма пра рэжысёра Уладзіміра Шчэрбаня, які зараз жыве ў Лондане і які шмат ставіў у Беларусі.
У мяне ніколі не было інтэрв’ю з Мікалаем Халезіным, а Свабодны тэатр — вельмі значны калектыў у нашым тэатральным жыцці.
Канешне, хацелася б, каб на беларускі тэатр не забываліся і каб тэатральнае жыццё аналізавалася больш глыбока. Спадзяюся, што мы зможам гэта рабіць. Мы разам з тымі калегамі, якія сёння ёсць за межамі Беларусі, і з тымі, хто застаўся ў Беларусі і магчыма працуе зараз у стол, але я веру ў тое, што іх справа будзе некалі ўлічана.
Кніга — мой унёсак у гэтую справу.
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus @artpower_belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам
Рыгор Сапежынскі, budzma.org