• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2022 | Грамадства

Як не згубіць матывацыю?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org, як на шляху да сваёй мэты не згубіць матывацыю.


Мотивация.jpeg

Каб быць увесь час матываваным нягледзячы ні на што, вам трэба мець акрэсленыя ўласныя мэты. Пад словам «уласныя» маецца на ўвазе, што вы найперш самі гэтага хочаце. Нават калі мэта прапанаваная вам кімсьці іншым, сутнасць матывацыі ў тым, што вы таксама хочаце гэтага дасягнуць. Вам важна, каб гэта адбылося, вы гатовы працаваць, не спаць начамі, прыцягваць сяброў і блізкіх, выкладвацца па поўнай.

У такім разе трэба ставіць канкрэтныя мэты. Напрыклад, запішыце пяць істотных змен, якіх вы хочаце дасягнуць ва ўласным жыцці цягам наступных шасці месяцаў. Абярыце тое, што для вас мае найбольшы прыярытэт і можа істотным чынам змяніць вашае жыццё.

motivaciya-perosnala.jpg

Фармулюйце мэты такім чынам, каб прагрэс можна было рэгулярна адсочваць. Рабіце гэта кожны месяц ці нават тыдзень.

Як правільна ставіць мэты?

1. Вызначыце, чаго вы хочаце насамрэч

Сядзьце і падумайце, чаго вам не хапае для шчасця менавіта зараз, як бы вы хацелі палепшыць сваё жыццё ў найбліжэйшай перспектыве.

2. Максімальна канкрэтызуйце жаданае

Трэба максімальна канкрэтызаваць кожнае жаданне, каб у вас былі выразныя арыенціры пры рабоце з імі.

3. Усталюйце адэкватны дэдлайн

Паклапаціцеся аб тым, каб дэдлайн быў адэкватным і рэалістычным.

4. Разбіце мэту на задачы

Не варта адкладаць дасягненне мэты ў доўгую скрыню, а лепш адразу прыступіць да яе выканання. Для гэтага вам трэба будзе разбіць мэту на пэўныя задачы.

2335b.jpg

Матывацыя заўсёды ідзе поруч з дзеяннем. Як зразумець — твая гэта мэта ці не? Насамрэч вельмі проста: паглядзіце на дзеянні. Бо матывацыя — гэта прычына для дзеянняў, і менавіта дзеяннямі чалавека яна дэманструецца.

Бо што значыць «матываваць»? 

Гэта азначае, што ў вас ёсць усведамленне прычынаў і тлумачэнне, чаму менавіта такія, а не іншыя дзеянні зараз адзіна верныя. Матывацыя заўсёды звязана з наяўнасцю дакладнага тлумачэння — чаму трэба рабіць так, але не іначай. А што яшчэ можа стаць сапраўдным тлумачэннем для самаматывацыі, акрамя мэты, якая натхняе вас? Каб дзеянні адбываліся, вам патрэбны план. Няма плана — няма гарантыі выніку, няма гарантыі выніку — няма сэнсу марнаваць час. Наколькі наяўнасць плана павялічвае верагоднасць дасягнення мэты? Па дадзеных даследаванняў кампаніі PWC — да 95%. Акрамя таго, ёсць яшчэ адна лічба: наяўнасць плана паскарае выкананне на 30% запланаванага часу. Але пры вельмі важнай умове — план павінен быць сапраўды добрым, гэта значыць з улікам усіх неабходных фактараў. Для любога поспеху ўласцівыя засяроджанасць і адданасць сваёй справе — гэта вельмі важна, паколькі толькі вашыя канцэнтрацыя і ўвага перарастаюць у дасягненне. 

MV9ISIWcxMPkTVUVzfLCY2jeE86tjunC9u5En77m.jpg

Кожны раз, калі вы адцягваеце сваю ўвагу на нешта іншае, ваша канцэнтрацыя знікае, што прыводзіць да страты ідэй і думак, якія цыркулявалі ў вашай галаве. А на дарозе да поспеху, зразумела, такое недапушчальна. Для таго, каб вярнуць «фокус», патрабуецца некаторы час, каб зноў пагрузіцца ў працэс, і як толькі вы амаль яго вярнулі — вы адцягваецеся зноў. Гэта замкнёнае кола, сувязь з якім трэба разарваць, бо адцягванне ўвагі забівае вашую прадуктыўнасць і робяць справу нуднай і маральна цяжкай. Адзіны спосаб заставацца прадуктыўным і дасягаць вынікаў вышэйшай якасці — заставацца засяроджаным, надаўшы ўсю ўвагу працоўнаму працэсу. Прыбярыце ўсё, што вам замінае. Працуйце ў вызначаны час — найбольш зручны для максімальнай прадукцыйнасці. Выбірайце месца для працы з такім жа разлікам — каб нічога не замінала. Калі неабходна, то стаўце бязгучны рэжым і адкідайце свой тэлефон у бок ды не пакідайце знешняму свету і шанцу вас адцягнуць.

5 маленькіх лайфхакаў для падвышэння матывацыі:

1. Зразумейце, што перашкаджае вам працаваць

Можа, вы стаміліся, баіцеся, сумуеце, непакоіцеся, злуецеся? Вам не хапае часу ці вы чакаеце інфармацыю ад кагосьці? Не разлічвайце, што ўсё пройдзе само. Выявіце прычыну і прыбярыце яе. 

2. Правільна рухайцеся

Рухайцеся так, быццам вы энергічна настроены зрабіць справу. Такі падыход, хоць і здаецца недарэчным, але працуе.

3. Правільна пачынайце дзень

Плануйце дзень з вечара. Уставайце рана і з раніцы прыступайце да важных спраў. Гэта дасць зарад матывацыі на другую палову дня.

4. Знайдзіце правільныя інструменты

Навакольнае становішча моцна ўплывае на настрой. Кампутар, які працуе павольна, або машына, якая ўвесь час ламаецца, вельмі хутка пазбавяць вас матывацыі.

5. Чытайце кнігі

Не толькі па самаразвіцці і матывацыі, але ўвогуле любыя творы, у якіх ёсць новыя ідэі. Вывучэнне новага прымусіць мозг працаваць. Часам банальныя і простыя рэчы могуць значна павысіць эфектыўнасць працы!

Алесь Тодараў, budzma. org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу

На дырэктара партала dev.by Віталя Андроса завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў праўладных тэлеграм-каналах. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі

Лёс капліцы роду Ажэшкаў у Закозелі Драгічынскага раёна паказальны — каля 20 гадоў таму эксперты прызналі яе стан...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук разважае, як правільна перакладаць на беларускую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое фальшывыя навіны, чаму іх чытаюць і чым можа абярнуцца для...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу
    Грамадства Гісторыя
    Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі
    Грамадства
    Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»
    Грамадства
    Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?
    Грамадства Гісторыя
    Кёнігсберг. Калінінград. Каралявец. Дзівосная гісторыя месца, якое прыцягвае пільны геапалітычны позірк
    Грамадства
    Дапыталі маці, забралі медаль «100 гадоў БНР». Сяргей Бульба расказаў пра ператрус у сваякоў
    Грамадства Музыка
    «Тут свая Беларусь». Сяржук Доўгушаў – пра новае жыццё ў ЗША
    Грамадства
    Медытацыя па-беларуску. Явар
    Музыка
    Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца на 2023 год
    Грамадства Кіно
    «Дом там, дзе я?» Выйшаў фільм пра беларускіх творцаў выгнанні
    Грамадства Літаратура
    Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Курыныя сэрцайкі з фасоляю — страва супраць зла ад Святога Патрыка. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства
    Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны па-польску
    Грамадства
    Пракрастынацыя: як яе перамагчы. Карысныя парады
    Грамадства Гісторыя
    У памяць аб забітых у Гродзенскай турме ўсталююць мемарыяльную шыльду

Афіша

  • 26.06

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

  • 26.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 26.06Выстава беларускага іканапісу XVII стагоддзя ў Мінску
  • 26.06Выстава выцінанак Галіны Жураўлёвай у Лепелі
  • 26.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 26.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 26.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 26.06Фотавыстава Глеба Бурнашава, Ігара Ганчарука и Алы Савашэвіч у Кракаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць месцічы
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM