Пра гэта паведамляецца на старонцы арганізатараў кінафестывалю ў Фэйсбук.
«Нажаль у нас сумныя навіны. Учора нам патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі, што фестывалю не будзе. Хто і чаму такое прыняў рашэньне адказаць адмовіліся. Пасля гэтага быў абноўлены дзяржаўны рэгістр фільмаў Рэспублікі Беларусь і з яго зніклі фільмы фестывалю, якія былі ўнесены туды 17 сакавіка.
У сувязі з гэтым фестываль пераносіцца пакуль на нявызначаны тэрмін.
Кінатэатр аўтаматычна здзейсніць вяртанне грашовых сродкаў за квіткі, набытыя на сайце. Калі ў вас застануцца пытанні — можна звярнуцца ў касу кінапрасторы», — напісалі арганізатары.