Nike ўсё-ткі стварыў красоўкі, якія самі зашнуроўваюцца (відэа)

22.10.2015 Замежжа

Натуральна, першым іх прымерыў Марці МакФлай.

Калі ўчора падавалася, што на двары Кастрычнік 2015-га года, а красоўкі да гэтага часу не зашнуроўваліся самі, вось суцяшальная навіна. Падобна да таго, што Nike усё ж выпусціў гэткія высокатэхналагічныя красоўкі. І даў іх на прымерку Майклу Джэю Фоксу – акцёру, які сыграў Марці Макфлая ў фільме “Назад у будучыню”. Пра што той імгненна паведаміў у твітэры.

А цяпер – пра сумнае. Красоўкі паступяць у продаж у наступным годзе ў абмежаванай колькасці. Іх можна будзе набыць толькі на аўкцыёне фонду імя Майкла Джэя Фокса, які змагаецца з хваробай Паркінсана.