Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэту заклікае у рамках акцыі салідарнасці з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай адправіць ёй у калонію нотныя аркушы.
«Яна прасіла дасылаць ёй ноты, якія можна сыграць у галаве, — адзначаюць арганізатары акцыі. — Чаму ноты? У адным з турэмных лістоў Марыя напісала, што яе музыка адсутнічае і папрасіла даслаць ноты, бо тады яна можа ўявіць гэта ў галаве. Мы ведаем, што Марыі нельга граць на інструменце, нельга ахвяраваць грошы і дасылць пасылкі».
Каб паўдзельнічаць у акцыі салідарнасці трэба:
знайсці ў сябе дома ці набыць у музычнай краме нотны запіс;
зрабіць фота вокладкі і канверта з адрасам ды апублікаваць у сваіх сацыяльных сктках;
даслаць ноты на адрас калоніі: Марыі Калеснікавай, ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.
Альбо можна зрабіць ахвяраванне, і актывісты ўсё зробяць самі ад вашага імя.
Марыя Калеснікава — прафесійная флейтыстка, музыка, выканаўца, жаночы твар беларускай рэвалюцыі, член Каардынацыйнай рады ў 2020 годзе выбараў у Беларусі. Была затрыманая 7 верасня 2020 г., праз год была асуджаная на 11 гадоў зняволення.