• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.02.2013 | Adnak!

Новы адукацыйны сезон Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачне ў Віцебску

У новы год Фестываль AD.NAK!, як і іншыя сусветныя фестывалі рэкламы, уваходзіць са зменамі і новымі прапановамі: хутка AD.NAK! абвесціць новыя фішкі і сюрпрызы для сваіх удзельнікаў і ўсіх, хто цікавіцца Фестывалем.  Асноўныя падрабязнасці яшчэ наперадзе, але аргкамітэт вырашыў распачаць чарговы фестывальны сезон у Віцебску, дзе будуць абвешчаныя асноўная ідэя і праграма сёлетняга Фестывалю.

Серыя майстар-класаў з удзелам прадстаўнікоў найбуйнейшых беларускіх агенцтваў, якія атрымлівалі ўзнагароды на мінулых Фестывалях, пройдзе 8 лютага 2013 года ў канферэнц-зале гасцініцы “Віцебск” па вул. Замкавая, 5/2 a. Большасць з хэдлайнераў таксама ў свой час былі ў складзе журы Фестывалю AD.NAK!

Асноўная мэта мерапрыемства – паведаміць пра наяўныя сучасныя тэндэнцыі на рэкламным рынку як Беларусі, так і іншых краін, больш падрабязна рассказаць пра Фестываль, заахвоціць да ўдзелу ў Фестывалі рэкламістаў Віцебска і вобласці і ўвогуле звярнуць увагу на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

Удзел у майстар-класах будзе карысны перш за усё прадстаўнікам рэкламна-камунікацыйнага бізнэсу Віцебскай вобласці: прадстаўнікам аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў вобласці, рэкламных агенцтваў і дызайн-студый, спецыялістаў у галіне медыяў і СМІ. Цягам мінулага года такія сустрэчы прайшлі ў Горадні, Магілёве, Брэсце і Гомелі. У iх узялi ўдзел прадстаўнiкi найбуйнейшых кампаній і агенцтваў краiны.

“Рост колькасці ўдзельнікаў кожны год – вельмі добры паказчык, – кажа Ніна Шыдлоўская, адзін з арганізатараў Фестывалю, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі! – Падчас падрыхтоўкі кожнага з трох Фестываляў вялікую зацікаўленасць выказалі рэгіянальныя рэкламісты. Але не ўсе здолелі даехаць да сталіцы і падаць свае працы на конкурсную праграму. Менавіта таму мы вырашылі працягнуць серыю тэматычных майстар-класаў у абласных цэнтрах – каб людзі маглі абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай рэкламы “не адыходзячы ад касы”.

Сёлета Фестываль праходзіць ужо чацверты раз, і арганізатары чакаюць шмат работ ад рэгіянальных прадстаўнікоў рэкламнай галіны ў намінацыях і конкурсах.

настальгічная відэасправаздача AD.NAK! / ностальгия от AD.NAK! 3 from Budzma Razam on Vimeo.

“Мы ўпэўненыя, што рэгіянальныя рэкламісты робяць шмат работ на беларускай мове, але яны з розных прычынаў не бачныя сярод прадстаўнікоў прафесійнай суполкі, – адзначае Сяргей Скараход, кіраўнік праекту Marketing.by. – Акрамя таго, трэба разумець, што сучасны рэкламны прадукт сёння робіцца больш моўным і камунікацыйным. Звычайныя сродкі адыходзяць на другі план, а дасягаюць поспеху незвычайныя ідэі і спалучэнні, таму кожная ідэя можа ператварыцца ў самы буйны праект дзякуючы простаму ўдзелу у Фестывалі AD.NAK”.

 Арганізатары Фестывалю таксама адзначаюць, што дзякуючы багатай конкурснай праграме Фестываль дае дадатковыя магчымасці рэкламістам, якія жадаюць выконваць работы на беларускай мове, паспрабаваць свае сілы і стварыць рэкламны прадукт у межах прапанаваных конкурсаў. У гэтым годзе конкурсная праграма таксама зменіцца, і большасць конкурсаў будзе падтрыманая найбуйнейшымі беларускімі брэндамі.

Акрамя прэзентацыі Фестывалю AD.NAK-2013 у межах праграмы семінараў таксама выступіць Алесь Плотка, PR-мэнэджар агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Кіраўнік мінскай студыі “Адліга” Анатоль Лазар правядзе майстар-клас на тэму “Між творчасцю і маркетынгам”, у якім падзеліцца вопытам арганізацыі рэкламнага бізнэсу ў Беларусі, асаблівасцямі ўзаемаадносін з кліентамі, а таксама пра асаблівасці выкарыстання беларуская мовы ў рэкламе.

Дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital, Зміцер Вайноўскі, які яўляецца аўтарам ролікаў AD.NAK! і іншых праектаў правядзе майстар-клас пад назвай “Рэклама па-беларуску: ментальныя коды, стварэнне ўстойлівага словазлучэння, новыя словы ў рэкламе”.

Тэма майстар-класа дызайнера інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic Захара Шлiмакова гучыць так: “Digital Love: Ooh, I don’t know what to do about this dream. Захар падрабязна разгледзіць кейс інтэрактыўнага праекту 10.mts.by, а таксама паведаміць пра апошнія трэнды ў digital-маркетынгу.

Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by раскажа пра Фестываль AD.NAK!, а таксама прадэманструе работы пераможцаў найбольш вядомых сусветных фестываляў рэкламы 2012 года.

Нагадваем, што майстар-класы адбудуцца 8 лютага 2013 года ў канферэнц-зале гасцініцы “Віцебск” (вул. Замкавая, 5/2 a). Колькасць удзельнікаў – да 60 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

Пра Фестываль:

 AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яе галоўная мэта – звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

Сёлета Фестываль пройдзе ў Мінску 27 чэрвеня ўжо чацверты раз. Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ.

У мінулым годзе Фестываль стаў рэкордным па колькасці пададзеных работ і ўдзельнікаў – было атрымана больш за 300 заявак ад больш чым 100 удзельнікаў!

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Фестывалю.

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Віцебскай вобласці Уладзімеру Булаўскаму (тэл: +375 (29) 894-0517, е-mail: [email protected]) альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, e-mail: [email protected]).

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип