• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.10.2015 | Культура

Неядомыя «калачы» і крыжы памерам з далонь. Як выглядалі галаўныя ўборы і ўпрыгажэнні беларусак стагоддзе таму?

Сучасныя дызайнеры выкарыстоўваюць у сваіх калекцыях капелюшы і хусткі, каб дапоўніць жаночы вобраз. Нашы продкі таксама насілі гэтыя аксесуары, але ў сваім выбары кіраваліся хутчэй не модай, а традыцыяй. Дзе на Беларусі жылі самыя экстравагантныя жанчыны, чаму на галаву адзявалі «гняздо бусла» і навошта так актыўна ўпрыгожвалі шыю?

Дзяў­чы­на ў кап­ту­ры. Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён.

Пазнаць зямлячку па хустцы

Традыцыйны жаночы галаўны ўбор не толькі прыкрываў галаву ад холаду ці спякоты. Па ім пазнавалі сацыяльны статус і сямейнае становішча беларусак. Вянкі, якія ніяк не хавалі доўгіх валасоў, насілі незамужнія дзяўчаты. На вяселле жанчына адзявала вянок у апошні раз і мяняла яго на намітку. Сваю прыгажосць замужнія кабеты паказвалі толькі дома, а таму іх галаўным уборам былі ўласцівы стрыманасць і сталасць.

— Вышыня ўбору, грувасткасць сведчылі аб высокім статусе. Валасы маглі падкладацца, як каркас, каб стварыць аб’ём, — расказвае мастацтвазнаўца Алеся ДЗЕМІДЗЕНКА, аўтар дысертацыі «Жаночыя галаўныя ўборы ў традыцыйных строях усходняга Палесся канца XІX — пачатку XX стагоддзя».

Самымі распаўсюджанымі ўборамі былі, вядома, хусткі і наміткі. Але ў кожным рэгіёне яны адрозніваліся кампазіцыяй арнаментаў і тым, як павязваліся на галаве. Жанчыны скручвалі хусткі ў чубы, намотвалі наміткі на каркас, пакідалі «хвост» тканіны са спіны. У асобных мястэчках насілі «калач» — хустку, скручаную ў валік. Цёплая хустка-абхінатка, якая закрывала галаву і стан жанчыны па пояс, грэла беларусак узімку. Дызайн убораў часам падказвала сама прырода. Напрыклад, хусткі-буслянкі. Праз махры, якія навісалі над ілбом, яны сапраўды былі падобныя да гнязда бусла.

Для вырабу галаўных убораў выкарыстоўвалі лён, воўну і бавоўну.

— Самай якаснай лічылася тоненькая, як марля, ільняная тканіна, якая ішла на выраб святочнай сярпянкі, — адзначае мастацтвазнаўца. — Такое далікатна апрацаванае палатно выкарыстоўвалі мяшчанкі. Звычайная жанчына не імкнулася часта мяняць строй, таму для вырабу паўсядзённага адзення ёй больш падыходзіла тоўстая шчыльная тканіна, якая мела лепшую носкасць.

Тра­ды­цый­ныя ўбо­ры да­выд-га­рад­ча­нак. 1930-я га­ды.

Падушкі і кашы на галаве

Для абрадаў у беларусак былі асобныя галаўныя ўборы. Падчас вяселля дзявочы вянок здымалі і надзявалі «завівала». Фактычна гэта вялікая намітка, памерам два на тры метры (увогуле даўжыня намітак магла дасягаць пяці метраў). Убор пакрываў галаву і насоўваўся на вочы. Канцы «завівала», накручаныя на «скалкі», падтыкалі за гарсэт, каб стварыць сілуэт з поўнымі высокімі грудзямі.

Вянок сустракаецца і на пахаванні. У беларускай традыцыі дзяўчат, якія не паспелі выйсці замуж пры жыцці і заўчасна памерлі, апраналі ў вясельны строй. Арнамент на адзенні і ўборы быў маркерам роду і нацыянальнасці. Лічылася, што паводле арнаменту жанчын пазнаюць на тым свеце сваякі. Пахаванне, дарэчы, адбывалася ў белым адзенні.

Цікавы звычай — падвязваць наміткі пад бараду. Можа і жарт, але некаторыя кажуць, што гэта рабілася, каб прыкрыць рот балбатлівым жанчынам.

Самымі эксцэнтрычнымі былі мяшчанкі з Давыд-Гарадка. Пад свае высокія галаўныя ўборы, «падушачку» і «галовачку», яны падкладалі ўзбітыя валасы, каркас і нават сапраўдную падушку. Жанчыны маглі надзець на галаву плецены кош, а па ім завіць намітку. Убор давыд-гарадчанак і сёння застаецца загадкай для даследчыкаў. Ёсць думка, што такая традыцыя пайшла ад татар, якія некалі жылі ў гэтай мясцовасці.

— Цікавая з’ява — рагацістыя галаўныя ўборы, — кажа Алеся Дземідзенка. — Рабіліся каркасы пэўнай формы, хусткі падвязваліся так, каб тырчалі «рожкі». Беларусы ўводзілі казу і карову ў кола святочных персанажаў — узгадайце звычай пераапранацца на Каляды. Жанчыны, напэўна, хацелі асацыяваць сябе з такімі жывёламі.

Пад­віч­ка (зле­ва) і хуст­ка ў Ля­ха­віц­кім строі.

Толькі прыродныя матэрыялы

Упрыгожваць сябе жанчыны пачыналі з абшывання кашулі. Навошта бранзалеты, калі можна аздобіць рукавы брыжыкамі, а гарлавіну — каўняром? Гэта не пустое ўпрыгожванне, якое яно, магчыма, для сучаснага чалавека, а абярэгавае. Кожны чырвоны радок на кашулі ці фартушку засцерагаў чалавека ад злога. Нашы продкі верылі, што нават калі яны апранутыя, на целе застаюцца ўваходы для нечага нячыстага і бруднага. Таму невыпадкова гэтыя ўваходы — падол адзення, месцы заканчэння кашулі — актыўна насычалі чырвоным арнаментам, які дапамагаў адпужваць хваробы.

Модныя сёння накладныя каўнерыкі беларускі насілі яшчэ стагоддзе таму. Жанчыны таксама любілі надзяваць крыжыкі, ланцужкі з медальёнамі, каралі, пацеркі з пафарбаваных каменьчыкаў. Жыхаркі Брагінскага раёна ўпрыгожвалі шыю «пляцёнкай» — стужкай тканіны, на якую нашывалі бісер пэўным узорам (звычайна чырвона-белыя ромбы).

Жан­чы­на па­каз­вае, як на­дзява­лі «за­ві­ва­ла».

— Матэрыялы, з якіх рабілі ўпрыгажэнні, — гэта бурштын, каменьчыкі, гліна, падсушаныя ягады, косткі, дрэва. Усё, што магла даць прырода, — тлумачыць мастацтвазнаўца.

Вялізныя аксесуары насілі багатыя давыд-гарадчанкі. Жанчыны надзявалі крыжы памерам з далонь, якія звісалі да пояса ці падтыкаліся, як у святароў. Полыя ўнутры крыжы вырабляліся з латуні або серабра і аздабляліся стылізаванай выявай Хрыста.

Наталля Лубнеўская, Звязда

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип