Падарожжа ў Браслаўскі край 28 траўня

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа ”Браслаўскі край” у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” 28 траўня 2011 г.

У праграме:

Іказнь – касцёл Божага цела пач. 20 ст. у неараманскім стылі, псеўдаруская царква Св. Мікалая кан. 19 ст.
Слабодка – неараманскі касцёл Сэрца Ісуса пач. 20 ст.
Браслаў – замчышча, гістарычная забудова горада, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны перш. чвэрці 19 ст., Успенская царква 70-х гг. 20 ст.
Гара Маяк – унікальная відавая кропка Беларусі. Панарама на азёры Струста і Снуды.
Урочышча Окменіца – адпачынак на беразе воз. Струста, серавадародная крыніца.
Опса – касцёл Св. Яна Хрысціцеля пач. 20 ст. Неараманскі стыль.
Відзы – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пач. 20 ст. у неагатычным стылі, стараверская Успенская царква пач. 20-х гг. 20 ст., забудова мястэчка, магіла Тамаша Ваўжэцкага.

Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

Падрабязней на https://pomniki.budzma.org/vandrowki/braslawski-kray

Тэгі: , ,