З'явіліся падрабязнасці пастановы Саўміна аб мерах супраць экстрэмізму. Інфармацыі аб прызнанні тэлеграм-каналаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» там няма

Дзяржінфармагенства БелТА  апублікавала ўвечары 13 кастрычніка падрабязнасці нашумелай пастановы.


photo_2021_10_13_19_14_21.jpg

З’явіліся падрабязнасці пастановы Саўміна аб мерах супраць экстрэмізму. Інфармацыі аб прызнанні тэлеграм-каналаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» там няма.

Нагадаем, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале была зарэгістраваная пастанова Савета Міністраў N 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму», аднак тэкст дакумента апублікаваны не быў.

Пры гэтым ГУБАЗіК паведаміў, што, згодна з гэтай пастановай, падпісчыкаў «экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў» прыраўняюць да ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання». Будуць заводзіць «крыміналку», санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў турмы.

Увечары 13 кастрычніка дзяржінфармагенства БелТА апублікавала падрабязнасці пастановы. І там няма інфармацыі пра крымінальную адказнасць для падпісчыкаў тэлеграм-каналаў.

Там гаворыцца аб парадку прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі, парадку правядзення маніторынгу інфармацыйных матэрыялаў, рэгламенце дзеяння спецыяльнай камісіі пры Міністэрстве інфармацыі.

Новы Час