«Palina» размясціла на стрымінгах свае раннія дэма-запісы

20.02.2023 Музыка

Беларуская аўтарка і выканаўца «Palina» выклала на стрымінгавыя платформы ўсе свае дэма-запісы, зробленыя з 2009 па 2012 гады пад ранейшай назвай праэкту «Рэспубліка Паліна». Спявачка падзілілася навіной на сваёй старонцы ў instagram.


photo_2023-02-20_11-32-00.jpg

Паліна прызнаецца: «Пакуль выгружала трэкі на платформы (18 штук!), зламала мяне моцна. Музыка вельмі спецыфічны і дакладны праваднік. Мяне так моцна падлучала да таго часу, што рабілася блага. Памятаю да дробязяў, як усё выглядала навокал, як грыф гітары ўвесь час біўся аб шафу, хто быў у пакоі, якое надвор’е. Самае галоўнае ў дэталях памятаю, якім я была чалавекам».

Паслухаць трэкі можна на Spotify і на Яндэкс