«Дзякуй вам за вашу смеласць». Памідораў выступіў у віленскім бары «Пагоня»

23.05.2022 Музыка

Гэта першы яго выступ у Вільні ў эміграцыі.


4-3.jpg

Каля паўсотні чалавек сабралася ў нядзельным вечарам 22 траўня ў бары «Пагоня» ў Вільні, каб паслухаць беларускага рок-музыку Аляксандра Памідорава. Ён прызнаўся, што хваляваўся перад канцэртам. Як аказалася, дарма: напрыканцы выступу з ім спявала ўжо ўся заля.

4-11.jpg

«Кожны мусіць прайсці праз свой агонь, і мы зараз праз яго праходзім. Дзякуй вам за вашу смеласць!» — сказаў ён і пазней дадаў: беларусы абавязкова вернуцца ў сваю краіну.

4-8.jpg

4-13.jpg

Аляксандр Памідораў — рок-музыка, які ў 2020 годзе адсядзеў содні за тое, што выступаў у дварах. Потым ён напісаў песню памяці загінулага Рамана Бандарэнкі, не мог знайсці працу ў Беларусі і ў выніку з’ехаў жыць у Польшчу.

Чытайце яшчэ:

Жыццё з тачкай, ці На Камароўцы даруюць толькі раз. Там слёз няма. Там жорстка і дакладна. Аляксандр Памідораў распавёў пра сваю працу грузчыкам

Ганна Валынец, budzma.org