• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.10.2017 | Кіно

Памяці Віктара Турава

Сёння споўніўся б 81 год з дня нараджэння кінарэжысёра Віктара Турава (25 кастрычніка 1936 года). Яго фільмы атрымалі сусветнае прызнанне, а стужка «Праз могілкі» ў 1994 годзе была ўключана ЮНЕСКА ў лік найлепшых 100 фільмаў свету. Пра свайго настаўніка, класіка беларускага кіно ўспамінае рэжысёр Андрэй Кудзіненка.

Фота з архіву сям’і Віктара Турава

— Як і калі вы ўпершыню сустрэліся з Віктарам Туравым?

— На ўступных іспытах. Гэта адбывалася на сумоўі. Да таго часу я ўжо ведаў яго фільмы, “Людзі на балоце” бачыў у дзяцінстве і лічыў гэты фільм тыповым беларускім кіно. А потым ужо я паглядзеў ранейшыя “Я родам з дзяцінства”, “Праз могілкі” ці познія яго фільмы — а гэта зусім іншы Тураў.
Тураў задаў мне пытанне пра паэзію, якія вершы мне падабаюцца. Я адказаў, што ёсць паэзія кінематаграфічная, ёсць гукападражальная, і тая і другая — цудоўныя, зачытаў Цвятаеву і Блока, як кінематаграфічнага паэта. Яму вельмі спадабаўся прыклад “Город в красные пределы / Мёртвый лик свой обратил…”. Тураў вельмі любіў паэзію, яго гэта зачапіла.
Упершыню ў жыцці я ўбачыў мэтра. Як вядуць з ім іншыя людзі, як ён сябе вядзе. Ён быў вельмі свабодным. Ён любіў нефармальныя гутаркі, запрашаў да сябе дадому, на дні нараджэння, прыходзіў да нас на вечарынкі пасля іспытаў, сядзеў нейкі час. Вёў сябе даволі дэмакратычна і не было ніякага таталітарнага кіравання, што вось ёсць майстар, а ёсць — не майстар.
— Як ён вёў заняткі?
— Заняткі былі семінарскія. Ён  быў, як цяпер кажуць, фасілітатар. У асноўным былі працы па драматургіі, мы зачытвалі нашы ідэі. Абмяркоўвалі.  Ён быў вельмі засмучаны, што ў той час у кіно было шмат чарнухі, і яму вельмі падабалася, калі прапаноўвалі камедыі. Мае працы яму падабаліся, бо там было шмат камедыйных абсурдаў.
Падабаліся яму “Бесы” паводле Дастаеўскага, мы рабілі ўрыўкі. Я граў на рэпетыцыях ролю Пятра Верхавенскага. А аднойчы ён запатрабаваў знізіць мне адзнаку на адзін бал, калі яму здалося, што я ў нейкі момант злавіў кураж і стаў падыгрываць публіцы — яму падалося, што гэта нарцысізм, якога не павінна быць у акцёра. І ён цалкам мае рацыю. Ён не любіў нарцысізм. Ані на экране, ані на сцэне.
— Ён любіў праўду…
— Такую, як яму здавалася. Калі пачаўся канфлікт з фільмам “Шляхціч Завальня” ён проста хлопнуў дзвярыма. Ён быў вельмі імпульсіўны чалавек, прымаў рашэнні гарачыя. Ён жыў інтуіцыяй і пачуццямі. Таксама было і з Акадэміяй мастацтва, калі яму не далі прафесара. Яны бы далі ў той вечар, але пачалі яго крыху троліць і, пасля фразы “Ну, у яго ж маскоўская школа, як ён можа быць прафесарам нашай нацыянальнай Акадэміі?”, Тураў грукнуў па столе і сказаў “У мяне магілёўская школа!” — і сышоў.
Мы былі кіношнікамі, а мастакі нас не вельмі любілі. І ў яго быў канфлікт з Акадэміяй. Але вельмі добра, што ён вывеў нас і з-пад “Беларусьфільма”, мы не былі “Беларусьфільмаўскімі” — у нас быў свой рахунак, мы не прасілі грошай у кінастудыі, і крыху мы былі і ад Акадэміі аўтаномныя, таму што мы займаліся на кінастудыі, у нас і  асобныя педагогі былі. Гэта ён сам прабіў гэтыя ўмовы.
— Што найбольш здзівіла, калі ён працаваў з вамі?
— Мне найбольш запала… Быў наш педагог-аператар, цяпер ужо нябожчык, з уедлівым, калючым характарам. І ён любіў так пакпіць са студэнтаў, з іхняе неспрактыкаванасці. Вельмі не спадабаўся яму неяк мой фільм “Жарцік”. “Лухта нейкая!” — вырашыў. А Турава гэта вывела з сябе, і ён сказаў: “Як ты можаш, Ігар! Як ты можаш так гаварыць! Гісторыя ж пра тое, як чалавек ад слова памёр! Разумееш, што такое: чалавеку можаш сказаць, а ён памрэ!” Ад гэтага наш выкладчык замоўк, ажно схамянуўся. Ён нават не ўяўляў, што ягоны камедыйны тон выкліча такую сур’ёзную гутарку. Можа, Тураў ужо даведаўся, што ён хворы, ён памёр праз тры месяцы.
Гэта характарызуе пакаленне шасцідзясятнікаў. У іх не было цынізму, і, нават, можа, самаіроніі. Яны да ўсяго вельмі шчыра ставіліся. У іх была вера і чысціня веры. І потым сямідзясятнікі з шасцідзясятнікаў здзекаваліся. Шасцідзясятнікі былі для іх людзі прыбамбашаныя.
Вось яны — лірычнае пакаленне, якое верыць,  у іх быў лірызм і шчырасць адлігі.
— Якія былі асноўныя якасці Віктара Турава?
— Галоўнае ў ім было — чалавечнасць. Цікавасць да чалавечага, да чалавечых праяваў  у розных жыццёвых абставінах. Усе гісторыі, што ён расказваў, былі звязаныя не з пафасам, але  побытовымі праявамі чалавечага. Ён расказваў, як хавалі Даўжэнку , завалілі труну вянкамі і раптам пачулі нейкія гукі плача. Быццам з неба. І быў містычны шок, а высветлілася, што маленькую матулю Даўжэнкі завалілі гэтымі кветкамі і не заўважылі. А яна і сама гэтага не заўважыла. Стаяла дамавіна ў кветках — і яна плакала. Ён любіў паўтараць фразу Даўжэнкі, што ў лужынах адлюстроўваюцца зоркі. Нават у брудзе ёсць праявы боскага.
Ён быў шасцідзясятнікам, а гэта цяга да гуманізму, да праяў чалавечага ў экстрэмальных умовах.
— Якое пасланне, на тваю думку, пакінуў Тураў для мастакоў і для іншых людзей?
— Для мастакоў — пасланне рабіць сваё кіно. Ён нас спрабаваў заахвоціць, запрашаў людзей адмысловых, з якімі працаваў. Ён казаў, што трэба здымаць пра сваё, знаходзіць рэчы ў сваім жыцці — і тады мы будзем цікавымі
У яго была любоў да чалавека, любоў да маленькага чалавека, у малым адшукаць вялікае.
Андрэй Расінскі, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип