• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.11.2021 | Адукацыя

“Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы

Наколькі карысным можа быць навучанне адначасова ў двух універсітэтах, і наколькі проста яго ажыццявіць у Беларусі. Пагаварылі пра гэта з дыпламаваным маркетолагам-эканамістам і фотажурналісткай, выпускніцай БДЭУ і БДУ Таццянай Свірэпа.


P13201461.jpg

Таццяна займаецца незалежнымі фотапраектамі і здымае кіно. Яна аўтарка фотапраекта «Гісторыя адной сям’і», прысвечанага беларускім сем’ям, якім давялося пакінуць сваю краіну. Зараз рыхтуе да выпуска фільм пра беларусаў, якія перажылі катаванні падчас электаральнай кампаніі жніўня 2020 года, «Belarus 23.34».

«Мне не хацелася заставацца ў вёсцы пасля школы, таму мне трэба было кудысьці паступіць»

Дзяўчына скончыла ў 2017 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці «маркетолаг-эканаміст» і адначасова Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «Павышэнне кваліфікацыі. Фотажурналіст». У БДЭУ яна вучылася на бюджэтнай вочнай форме, а ў БДУ — на платнай завочнай.

«Я заўсёды любіла фатаграфаваць, але пэўную спецыяльнасць знайшла толькі ў Акадэміі Мастацтваў, — распавядае Таццяна. — Адным з унутраніх іспытаў быў малюнак. Я не надта добра малявала, і баялася, што не паступлю. Таму вырашыла абраць больш „нейтральную“ спецыяльнасць. Апрача гэтага, мне не хацелася заставацца ў вёсцы пасля школы, таму мне трэба было кудысьці паступіць».

На другім курсе універсітэта Таццяна даведалася, што ў БДУ ідзе набор на перападрыхтоўку павышэння кваліфікацыі, і вырашыла паспрабаваць туды паступіць. Магчымасць вучыцца там была толькі платная, але ў дзяўчыны атрымалася дамовіцца са сваякамі, каб гэта ажыццявіць.

бду.png

— Таня, як ты арганізавала сваё паралельнае навучанне?

— Я звярнулася да свайго дэкана, сказала, што хачу вучыцца і ў другім універсітэце. Пакольку ў мяне быў добры сярэдні бал, ніякіх перашкодаў не ўзнікла. Маю заяву ўхваліў рэктар БДЭУ. На спецыяльнасць фотажурналіста ў БДУ не было вялікага конкурсу: набіралі толькі тых, хто цікавіўся фатаграфіяй.

«Здаралася такое, што пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў»

— Ці было табе цяжка балансаваць паміж дзвюма ВНУ?

— Атрымаць другую адукацыю ў Беларусі паралельна з першай магчыма толькі платна ў завочна-скарочанай форме.

Так выходзіла, што ў мяне супадала дзве сесіі. Гэта было даволі цяжка: ледзь хапала часу на падрыхтоўку да іспытаў, калі ўвечары я толькі вярталася дадому. Каб паспець падрыхтавацца, я старалася наведваць усе заняткі ў першай ВНУ, а таксама атрымаць залікі па многіх прадметах.

Здаралася такое, што пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў. Не ўяўляю, што было б са мной, калі б я яшчэ працавала. Як ні дзіўна, у гэты час я паспявала як наведваць фота-курсы ад Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, так і ажыццявіць свой уласны фота-праект. Я не шукаю простых шляхоў (усміхаецца).

— Ці хацелася табе кінуць якую-небудзь ВНУ?

— Я нават не разглядала такога варыянту. Я ўвайшла ў рытм і мне было добра. Мне падабаецца шмат працаваць і быць заўсёды занятай.

«Паралельная адукацыя дапамагла мне перайсці мяжу звычайнага жыцця»

— Якія, на твой погляд, плюсы ў такім навучанні?

— Плюс у тым, што ў такім рытме ў цябе няма часу на непатрэбныя роздумы і на тое, каб засумаваць. Я не надта люблю шумныя кампаніі, праводзіць час з сябрамі ў барах, а вучоба была для мяне пэўным хобі. Да таго ж, мне прыносіла задавальненне навучанне ў другім універсітэце: я не адчувала нагрузкі, калі наведвала цікавыя лекцыі.

mL-AdjybVaM.jpg

Паралельная адукацыя дапамагла мне перайсці мяжу звычайнага жыцця, што добра паўплывала на мяне, як прафесіянала.

Навучанне ў БДУ многаму навучыла мяне. Нашая група была незвычайная. У свае дваццаць гадоў я была самая малодшая ў групе, калі старэйшаму чалавеку было пяцьдзясят. Нягледзячы на вялікую розніцу паміж людзьмі ў калектыве, мы навучыліся дамаўляцца паміж сабой, знаходзіць падыход да кожнага. Гэта вельмі карысна — выходзіць з асяроддзя аднагодкаў, бо такім чынам ты расцеш як асоба.

Маркетынг прыдатны для ўсяго жыцця, паколькі мы жывем у часы капіталізму. Таму важна зразумець, як прасоўваць сябе ці свае прадукты, у якім накірунку вы б ні працавалі.

zgRJhwZ7LOw.jpg

— Ці працуеш ты зараз па сваёй спецыяльнасці?

— Я не працую маркетолагам, бо не жадаю працаваць у фірме ды выконваць задачы па прасоўванню. Але ж гэтая спецыяльнасць вельмі дапамагае ў жыцці. Для таго, каб зняць фільм, мне трэба размеркаваць бюджэт, сабраць грошы праз сацыяльныя сеткі. Дзякуючы навыкам, атрыманым ва ўніверсітэце, я ведаю, як узаемадзейнічаць з людзьмі, ствараць пэўныя платформы для падтрымкі.

Працую я хутчэй па другой спецыяльнасці. Доўгі час рабіла фотагісторыі, а зараз здымаю кіно. Калі ты можаш зрабіць добрую карцінку і раскадроўку, распавесці гісторыю, тады здымаць кіно ўжо не так і цяжка.

Я адна з нямногіх людзей, якія лічаць, што усе мае адукацыі былі карыснымі для мяне. Я шаную ўвесь вопыт, які набыла ва універсітэтах.

— Якія парады можаш даць тым людзям, якія плануюць паралельна вучыцца ў дзвюх ВНУ?

— Вырашыць, ці гатовы чалавек браць на сябе такую адказнасць. Бо гэта няпроста ў псіхалагічным і фізічным плане вучыцца на дзвюх вучобах адначасова (асабліва пры супадзенні дзвюх сесій). Таксама варта вызначыць, ці сапраўды тое, за што возьмецца чалавек, спатрэбіцца яму ў жыцці.

Галоўнае — не сячы з-за пляча. Самы аптымальны спосаб — правесці рысу на паперы ды напісаць усе магчымыя плюсы і мінусы, а ўжо потым прымаць адпаведнае рашэнне.


Кацярына Ганчарэнка, budzma.org

Фота з асабістага архіву гераіні

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип