На Youtube выклалі відэа з першым з’яўленнем легендарнага Пацы-Вацы

22.05.2022

Відэа апублікавалі на канале «Старое Белорусское Телевидение и Радио».


Гэта першы выпуск праграмы «Чава-Какава» з Паца-Вацай у запісы з 8-га канала за жнівень 1993 года. Алічбаваў Аляксандр «ZXByteman» Аляксандраў, а касету дала Наталля Фурсава.


Паца-Ваца — выдуманы лялечны персанаж, адзін з вядучых дзіцячай тэлепраграмы «Мульціклуб». Згодна з легендай з’яўляецца іншапланецянінам з планеты Альфамегацэнтаўра, які выпадкова трапіў на Зямлю і адкрыў для сабе свет анімацыі.