• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.08.2022 | Грамадства

Пра чамаданы і абставіны

Надзея Гарэцкая піша пра Насту і Змітра Дашкевічаў


1.jpg

Надзея Гарэцкая — аўтарка адукацыйных праграмаў для дзяцей, паэтка, маці траіх дзяцей. Была вымушаная пакінуць Беларусь у 2021 годзе. Разам з сям’ёй перабралася ў Кіеў, дзе сустрэла пачатак вайны. Евангельская хрысціянка.

«Вазьміце чатыры аркушы паперы. Невялікія. Уявіце, што вы адпраўляецеся ў падарожжа. Вам трэба скласці рэчы, чатыры чамаданы. Напішыце на гэтых аркушах чатыры важныя рэчы, не абавязкова фізічныя, якія вы хочаце пакласці ў валізкі і пранесці праз усё сваё жыццё».

Здаецца, кожны з нас у 2020 годзе прайшоў такі псіхалагічны тэст і напісаў свой спіс. А цяпер мы па чарзе падыходзім да памежных пераходаў і здаем свой багаж, аддаем валізку за валізкай. Развітваемся з роднымі, з краінай, са свабодай, губляем здароўе, сяброў, звыклы лад жыцця.

За два гады гэтага падарожжа мы ператварыліся ў нацыю скрыўленых пачуццяў. Працяглы страх і горыч асушаюць эмоцыі, прытупляюць іх, як важкі камень, што забірае жыццё ў сакавітай травы. Але ёсць падзеі незвычайныя, якія зноў і зноў вяртаюць нам абвостраныя перажыванні. Такая гісторыя суду над сям’ёй Дашкевічаў. Сярод розных каментароў па гэтай справе даволі часта я сустракаю пытанне: «Чаму яны не зʼехалі?» Пра гэта запытваюць людзі як з Беларусі, так і тыя, хто ўжо за мяжой.

Я думаю, справа ў гэтых чамаданах.

Тут трэба разумець асобы Змітра і Насты і тыя асновы, на якіх яны будуюць жыццё, прымераць іх заплечнікі на свае плечы.

У 2014 годзе я часта сніла, што пачалася вайна, я нібыта хаджу па доме і выбіраю, што ўзяць з сабой. Памятаю, як узяла Біблію з паліцы, кідала нейкую вопратку, даставала ежу, што доўга захоўваецца. 24 лютага 2022 года я ўспомніла той сон і ўжо на яве збірала ў свае чамаданы, дакладней заплечнікі, тое, што можна несці і не згубіць па дарозе. На той момант я ўжо перажыла расстанне з мужам, развітанне з блізкімі, з краінай, досвед адаптацыі ў новай краіне, уз’яднанне сям’і. Кожны раз, выбіраючы, які аркуш аддаць, узважвала каштоўнасці і абставіны.

Зміцер і Наста — шчырыя вернікі. Хрысціянства — гэта не проста звод правілаў, а поўнасцю зменены лад думак і жыцця. Калі ты ўсвядоміў сваю грахоўнасць, пакуты Хрыста, якія Ён панёс за цябе, то працяг твайго існавання — гэта ўдзячнасць. Сэнсам жыцця становіцца праслаўленне Бога. Дзеля ўдзячнасці і любові хрысціянін імкнецца знайсці сваё прызначэнне і выканаць пакліканне, і ў гэтым бачыць найвялікшае шчасце. Таму вернік напіша на адным са сваіх аркушаў «Ісус».

Зміцер бачыць сябе як служыцеля Божага, які нясе народу словы пра пакаянне ў грахах камунізму. Ён заклікае да навяртання да розуму, да вызвалення Беларусі з палону камуністычнага мінулага, да аднаўлення сэрцаў беларусаў, да рэфармацыі свядомасці грамадства. Галоўная тэза яго прамоваў палягае ў тым, што Акрэсціна — гэта вынік і лагічны працяг непакаяння за Курапаты. На другім яго аркушы дакладна будзе напісана «Евангельская Беларусь».

Наста — жонка Змітра, чалавек, адпаведны яму ва ўсіх якасцях. Моцная, любячая, энергічная і прыцягальная. Яна ва ўсім ідзе побач з ім, а часам і замяняе яго. Яны многа мелі разам, і шчасця не менш за пакутаў. Яны выхоўваюць дзяцей, якія кожны вечар моляцца за вызваленне палітвязняў і сканчэнне вайны, якія размаўляюць выключна па-беларуску і разважаюць, як сталыя асобы. Аркуш «Сям’я» для Змітра вельмі важны. І яго апошняе слова на судзе яскрава пра гэта сведчыць.

Пытанне выезду зʼяўляецца пытаннем каштоўнасцяў, пошуку свайго месца ў жыцці, а таксама гэта рэакцыя на сутыкненне з навакольнымі абставінамі. Заўжды неймаверна складана выбіраць, з якой валізкай застацца, а з якой развітацца.

За паўгода да майго ад’езду з Беларусі Зміцер паставіў мне новую кухню. Пра сваю працу ён кажа словамі з Бібліі: «Усё рабі, як для Госпада». Ён бярэцца за сацыяльныя праекты, якасна выконвае замовы, служыць бліжнім добрым словам і ўважлівым падыходам да кожнага. Напэўна, будзе і аркуш, які мы ўмоўна назавем «Праца».

Цяпер той кухняй карыстаюцца чужыя людзі. Бо акрамя асабістага выбару, ёсць абставіны. Бываюць сітуацыі, калі шлях вызначаны, тады любыя абставіны толькі дадаюць сілаў і імпэту рухацца наперад. Калі ж рашэння няма, абставіны дапамагаюць яго прыняць.

І вось суд, тры дні да выраку. Немаўля на руках. Трое старэйшых дзетак, якія плачуць. Тата ў турме.

Абрагам, бацька габрэйскага народа, нарадзіў абяцанага сына, калі меў ужо сто гадоў. Праз нейкі час Госпад прыйшоў да яго са словамі, якія былі невыносна цяжкімі: «Вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісака; і ідзі ў зямлю Морыя і там прынясі яго на цэласпаленне на адной з гор, пра якую Я скажу табе». Гэта было выпрабаванне, якое пасля стане падмуркам веры для многіх, вобразам ахвяры Ісуса Хрыста. Але Абрагам не ведаў пра гэта, ён ведаў толькі тое, што Госпад можа і з мёртвых узняць яго сына. У момант, калі ўжо нож быў занесены, анёл спыніў Абрагама і паказаў на ягнятка, якое заблыталася ў кустах. Ісак быў вызвалены ад смерці.

Тры гады хатняй хіміі — гэта не свабода, але мы мусім радавацца. За дзетак, якія застануцца з маці. Ганарыцца Змітром і Настай, якія паказалі нам непад’ёмна важкі прыклад кахання, веры і надзеі. Славіць Бога, які дакладна ведае, што далей. І дбайна працаваць, служыць, любіць і маліцца. Бо ўсё, што мы аддаем у шчырасці сэрца, нам вернецца шматкроць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип