Як вырашыць праблему з атрыманнем адукацыі пасля вызвалення?

Людзі, асуджаныя па палітычных артыкулах, часта сутыкаюцца з цяжкасцямі пры атрыманні ці працягу адукацыі ў дзяржаўных і прыватных навучальных установах Беларусі. Для студэнтаў і аспірантаў, якіх адлічылі, а таксама тых, хто не можа працаваць па сваёй спецыяльнасці з-за рэпрэсій, служба «Адно акно» зрабіла падборку адукацыйных праграм, якія дапамогуць авалодаць новай прафесіяй, атрымаць новыя веды і навыкі.


Adukacyja

 
Магчымасці для адукацыі ў Беларусі

Працягнуць навучанне ў Беларусі тым, хто патрапіў пад рэпрэсіі, вельмі цяжка. Мабыць, упэўнена можна раіць толькі адукацыйныя курсы.

Тыя, хто хоча і можа вучыцца ў рэспубліканскіх установах адукацыі, для пошуку прыдатнай для сябе спецыяльнасці могуць скарыстацца спецыяльным сайтам для абітурыентаў.

BySol. Беларускі фонд дапамогі рэпрэсаваным. Адзін з кірункаў дзейнасці арганізацыі — аказанне дапамогі ў перанавучанні для палітычных зняволеных, у тым ліку тых, хто адбыў або адбывае хатнюю «хімію».

Прапануюцца праграмы па працы з сацсеткамі (SMM), маркетынгу ў пошукавіках (SEO), асновам вэб-дызайну і маркетынгу, а таксама курсы англійскай мовы. Усе гэтыя навыкі можна прыдбаць, звярнуўшыся ў BySol. Многія з тых, хто прайшоў курсы, адзначаюць, што яны не толькі дапамагаюць актуалізаваць свае веды, але і за кошт працы ў камандзе даюць тэрапеўтычны эфект.

Таксама на BySol, палітвязні, якія адбылі тэрмін, і (або) іх блізкія могуць адкрыць збор на пакрыццё выдаткаў на адукацыю.

iStudy. Каталог анлайн і афлайн курсаў. Ёсць праграмы з далейшым працаўладкаваннем. На ўзроўні ўвядзення ў спецыяльнасць можна знайсці і бясплатныя курсы.

У галоўным меню уверсе справа можна абраць горад.

Усе курсы. Пошук па ўсіх адукацыйных праграмах у Беларусі.

Каля лагатыпа сайта можна абраць горад.

Lerna. Анлайн-курсы ад розных школ на адной платформе.

EduHub. Агрэгатар навучальных курсаў у Мінску. Ёсць магчымасць пакінуць запыт на падбор курса, у т.л. з далейшым працаўладкаваннем.

Telegram-канал IT — Бясплатнае навучанне для студэнтаў. Аператыўная інфармацыя аб наборах на бясплатныя IT-курсы.

Вучоба за мяжой

Магчымасці для навучання ў замежных установах адукацыі вельмі шырокія, асабліва калі вы ведаеце мовы. Ніжэй прыводзяцца спасылкі на рэсурсы, накіраваныя на дапамогу ў атрыманні адукацыі менавіта беларусам.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Заснаваны ў Беларусі ў 1992 г., пазней вымушана пераехаў у Вільню. Большасць навучэнцаў там — беларускі(сы).

Па выніках агляду партфоліё можна прэтэндаваць на некалькі тыпаў грантаў. Таксама студэнткі(ы) да 25 гадоў маюць права на сацыяльную стыпендыю памерам у 135 еўра, а магістранткі(ы) — стыпендыю ў 435 еўра з поўнай аплатай навучання.

Магчыма дыстанцыйнае навучанне.

Асвета. Ініцыятыва Офіса Святланы Ціханоўскай, створаная для дапамогі ў сферы адукацыі і навукі рэпрэсаваным, а таксама тым, каму пагражаюць рэпрэсіі. Актуальныя праграмы навучання, стажыроўкі і стыпендыі можна адсочваць тут.

Adu.place. Медыя пра адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі і кантэнт для самаразвіцця (у тым ліку і ў Беларусі).

EU Neighbours East. Анлайн-курсы і праграмы паслядыпломнага навучання для жыхароў краін Усходняга партнёрства, у тым ліку Беларусь.

Прэс Клуб Беларусь. Сайт аб’яднання беларускіх журналістаў. Курсы, трэнінгі, стыпендыі, лабараторыі для розных напрамкаў журналістыкі — спіс рэгулярна абнаўляецца.

Telegram-канал Birananka. Вучоба, стажыроўкі, вакансіі ў Нямеччыне і не толькі.

Telegram-канал Sekktor. Прафесійныя і адукацыйныя праграмы ў сферы культуры, рэзідэнцыі, воркшопы, стажыроўкі, конкурсы і інш.

Стыпендыі

Калі вы паступілі ў замежную ВНУ, ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю. Беларус(к)ам у гэтым могуць дапамагчы наступныя рэсурсы:

EU4Belarus. Ініцыятыва Еўрапейскага саюза, закліканая прадастаўляць, у прыватнасці, дапамогу беларускім студэнтам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага. Адна з самых папулярных адукацыйных ініцыятыў для дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам, заснаваная яшчэ ў 2006 г. Абітурыенты, якія прайшлі адбор па праграме, змогуць вучыцца ў ВНУ па ўсёй Польшчы.

Пасольства Германіі ў Беларусі. Стыпендыі, стажыроўкі, конкурсы для студэнтаў і не толькі.

Вышаградская стыпендыяльная праграма. Фонд, заснаваны ўрадамі Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі, дае магістрантам і выпускнікам магістратуры магчымасць навучання і правядзення паслядыпломных даследчых праектаў ва ўніверсітэтах гэтых краін. Для падачы заяўкі трэба загадзя выбраць акрэдытаваную навучальную ўстанову і прыкласці ад яе ліст, які пацвярджае прыём на вучобу.

Стыпендыя ўрада Чэшскай Рэспублікі для студэнтак(аў) з краін у стадыі развіцця. Прадастаўляецца грамадзянам з краін, якія развіваюцца, у т.л. Беларусі, для навучання ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах Чэхіі. Ініцыятыва прадугледжвае курсы па чэшскай мове.

Study in LT. Нацыянальны цэнтр падтрымкі студэнтаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Літве. На гэтай старонцы можна на рускай мове прачытаць агульную інфармацыю аб вучобе ў літоўскіх ВНУ, у т.л. аб стыпендыях.

We Make Scholars. Англамоўны агрэгатар акадэмічных грантаў. Для атрымання інфармацыі на гэтай старонцы ў фільтры пазначце Belarus.