29 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Беластоку былі абвешчаны імёны лаўрэатаў дзвюх прэмій Беларускага ПЭНа — прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.
Прэмія імя Алеся Адамовіча
Прэміяй узнагароджваецца найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Ганна Кандрацюк за кнігу «У прысценку старога лесу», Пас ловах журы ўзнагарода прысвечана «за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу».
Максім Знак за кнігу «Зэкамерон», «за чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах».
Прэмія імя Францішка Багушэвіча
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Сёлета лаўрэатам прэміі стала гісторык і даследчыца Таццяна Астроўская.