Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча

На фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», які сёлета праходзіць за межамі Беларусі, традыцыйна ўручаюцца некаторыя літаратурныя прэміі, піша «Народная воля».


photo_2022-06-19_13-59-41.jpg

Пісьменніца Таццяна Нядбай абвясціла лаурэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча за 2021 год. Імі сталі: газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб ; кніга, прысвечаная расстраляным пісьменнікам 30-х гадоў ХХ ст, якая выйшла ў Мінску ў выдавецтве Янушкевіча, — «(Не)рассталяныя»; паэтычны дзённік Дзмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»; Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана ў 1995 годзе і ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя публікацыі году.