У Вільні адбудзецца прэзентацыя палескамоўнай кнігі Аляксея Дзікавіцкага

Дэбютнае выданне палескамоўнай кнігі апавяданняў і вершаў беларускага журналіста Аляксея Дзікавіцкага хутка будзе ў Вільні, паведамляе тг-канал Vilnius_Belarus.


photo_2021-10-07_20-14-15.jpg

З гэтай нагоды 9 кастрычніка ў Вільні адбудзецца паэтыная іпрэза Аляксея Дзікавіцкага, падчас якой можна будзе паслухаць урыўкі ў аўтарскім выкананні, адчуць хараство і самабытнасць мовы і адчуць хараство бязмежных прастораў палескіх балот і сталіцы беларускага Палесся.

У праграме мерапрыемства выступы беларускай цымбалісткі Ганны Лепяшкевіч, а таксама сапраўдныя палескія спевы ад Святланы Чакушка

Пачатак а 16 гадзіне ў суботу, 9 кастрычніка.

Адрас: Vilniaus g., 20!