Сустрэча на тэму “Гісторыя беларускага фэнтэзі” з прэзентацыяй кнігі “Сем камянёў”, віктарынай і прызамі прайшла гэтымі днямі ў Залессі на Гарадзеншчыне. Прэзентацыя адбылася ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”
У сустрэчы ўдзельнічала каля пяцідзесяці школьнікаў і ці не ўвесь педагагічны калектыў Залескай школы. Дзеці адказвалі на пытанні (і атрымлівалі памятныя прызы ад “Будзьмы”), задавалі пытанні самі і ўзгадвалі тое, што яны помняць і ведаюць з сусветнай і беларускай літаратураў.
Падобная сустрэча прайшла і ў Магілёве, ў грамадскім цэнтры “Кола”.
Удзельнікі курсаў “Мова Нанова” разам з аўтарам “Сямі камянёў” Аляксеем Шэінам размаўлялі пра кнігі і фільмы жанру фэнтэзі і разважалі пра карані гэтага жанру ў беларускай літаратуры.