Прэзентацыя альманаха пісьменнікаў Гомельшчыны “Палац” з удзелам яго складальніка Генадзя Лапаціна, барда Андрэя Мельнікава і паэткі Ларысы Раманавай адбудзецца ў чацвер 15 мая ў Ветцы у межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Усе трое з’яўляюцца вядомымі аўтарамі вершаў, іх і мяркуюць выканаць у веткаўскай гімназіі (а 11 00) і сяредняй школе №1 (13 30) у рытмаслоўным, песенным ды песенна-гітарным выглядзе.