Прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна — 2 чэрвеня

 

                2 чэрвеня 2015 у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна «Голас Паэта», які пабачыў свет супольнымі намаганнямі студыі «Гукапіс» кампаніі prastora.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Арт-Сядзібы. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

У аўдыёкнігу ўвайшлі запісы вершаў розных гадоў, а таксама паэмы “Хатынскі сьнег” і “Узьнясеньне” ў аўтарскім выкананьні. Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, радаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове», — Генадзь Бураўкін,  20 мая 2014 года.

У вечарыне возьмуць удзел: Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя. Вядучы вечара Усевалад Сцебурака.