Прэзентацыя “Галасоў” адбылася на Полаччыне

mjory_3

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбылася 20 красавіка ў Мёрах, Верхнядзвінску і Полацку.

Прэзентацыя ў Мёрах праходзіла ў школах № 2 і №3. У сустрэчы са школьнікамі і настаўнікамі акрамя Сяргея Панізніка прынялі ўдзел журналіст і паэт Глеб Лабадзенка ды бард Таццяна Беланогая.

Тэмп прэзентацыі быў хуткім, а праграма — насычанай.

Курыраваў развіццё падзей Глеб Лабадзенка, Сяргей Панізнік распавядаў пра тое, як запісваліся галасы знакамітых пісьменнікаў. Ні для каго ні сакрэт, что мёрская зямля натхняе паэта — менавіта тут ён нарадзіўся і ў міёрскай раёнцы 50 год таму быў надрукаваны яго першы верш. Музычнуую частку імпрэзы выканала бардаўская спявачка Таццяна Беланогая.

Аўдыторыя таксама прыняла актыўны ўдзел у прэзентацыі. За прачытаны на сцене верш беларускага пісьменніка можна было атрымаць прыз ад кампаніі “Будзьма!”. За верш асабісты — дыск “Галасы”. Настаўнікі таксама не сталі выключэннем: расчуленая настаўніца родам з Сібіры прачытала свой уласны верш на беларускай мове.

У гэты ж дзень прэзентацыі “Галасоў” адбыліся ў Верхнядзвінску і Полацку.

Фотарэпартаж Глеба Лабадзенкі з прэзентацый:

Верхнядзвінск

verhnja_1

verhnja_2

verhnja_3

Мёры:

mjory_2

mjory_4

mjory2_1

mjory2_2

Тэгі: , ,