Песні філаматаў і філарэтаў у Магілёве

15.03.2011 Афіша

19 сакавіка 2011 г. а 15.00 на сядзібе ГА “Кола сяброў” (г.Магілёў, вул. Чкалава 16) адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне…” ПЕСНІ ФІЛАМАТАЎ І ФІЛАРЭТАЎ”.

У праграме імпрэзы:
– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі :)

Тэгі: