• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.08.2022 | Грамадства

Рабіся інакшым — альбо загінеш

Аляксей Гайдукевіч спрабуе асэнсаваць прыроду пасіўнасці грамадства Беларусі ў стане вайны, зірнуўшы на сітуацыю з пункту гледжання адной з сучасных філасофскіх тэорый.


55.jpg
Крыніца: web.nmsu.edu

Цягам апошніх амаль 6 месяцаў вайны ў беларускім грамадстве можна было назіраць некалькі стадыяў трансфармацыі супольнай свядомасці, калі ад першапачатковага шоку і непрыняцця рэальнасці яна трансфармавалася амаль у абыякавасць.

Такая чалавечая прырода. Калі небяспека не мае відавочных увасабленняў у выглядзе разбітых ракетамі суседніх будынкаў, масавых смерцяў блізкіх і знаёмых, голаду і эпідэміяў — яна з часам пачынае ўспрымацца як нешта нерэальнае. Бо свядомасць будуе абарону для нервовай сістэмы ад стрэсаў, фармуе новую, несапраўдную рэальнасць.

Такім чынам можа ўзнікаць уяўленне, што большасць грамадства трымаецца да апошняга за мінулы лад, не збіраецца змяняць стаўленне да навакольных працэсаў, нават спажывецкія звычкі.

Каб паспрабаваць высветліць, чаму так адбываецца, і запэўніцца, што сітуацыя ў Беларусі ў сэнсе свядомаснага адасаблення ад рэальнасці не з’яўляецца нейкай унікальнай з’явай, варта дакладна разабрацца, чым ёсць вайна і як яна ўплывае на глабальныя працэсы ўнутры грамадстваў. Як індывіды і супольнасці могуць прыстасоўваюцца да экстрэмальных сітуацый, спажываючы прапаганду з СМІ рознага кшталту.

Бо сучасныя войны ўяўляюць сабою не толькі вайсковае супрацьстаянне, але і з’яўляюцца складанымі рэфлексіўна-стратэгічнымі канструкцыямі. Таму пытанні аб тым, што такое вайна, ідэалагічна-інфармацыйныя сутыкненні, фактары перамогі, не ёсць трывіяльнымі і элементарнымі.

Вайна на мяжы філасофіі

Звернем увагу на два найбольш знакамітыя вызначэнні вайны, якія прадстаўляюць розныя падыходы да асэнсавання працэсаў у экстрэмальных умовах.

Палітычна-пераходнае вызначэнне Карла фон Клаўзэвіца — прускага палкаводца XIX ст.: «Вайна — гэта працяг палітыкі іншымі сродкамі. Умовай перамогі з’яўляецца «паўнакроўнае пачуццё перамогі» ва ўмовах «туману вайны».

І анталагічна-аб'ектыўнае вызначэнне Лідэла Харта — тэарэтыка вайсковай стратэгіі XX ст.: «Мэта вайны — мір, які быў бы лепшым, чым да вайны (прынамсі, з вашага пункту гледжання)».

Два гэтых вызначэнні закранаюць сутнасць перамогі (міру пасля вайны). Пра яе можна казаць як пра ілюзію для кожнага з бакоў узброенага супрацьстаяння з перспектывы ягонага пачатку. Пры гэтым ілюзію кожны бок будуе сваю. На падставе даваеннага разумення аб праўдзе і справядлівасці, зыходзячы з уласнага ўяўлення.

Менавіта такая ілюзія, альбо несапраўдная рэальнасць, на ўзроўні агульнай свядомасці грамадства прыгадвалася ў першай частцы гэтага артыкула.

Падобны стан свядомасці індывідаў і супольнасцей пачалі вывучаць філосафы яшчэ на пачатку XIX ст. Але найбольш даследаванняў трансгрэсіі (стану пераходу) былі праведзеныя ў XX ст., у міжваенны і пасляваенны перыяды.

Нямецкі экзістэнцыяліст Карл Ясперс у сваіх працах пасля Другой сусветнай падкрэсліваў, што войны ёсць спробай выйсці з бессэнсоўнай і безнадзейнай анталагічнай пэўнасці ў нявызначанасць, каб стварыць новыя, менш канфліктныя анталагічныя вызначанасці замест старых, незалежна ад жаданняў усіх удзельнікаў супрацьстаяння.

Варта падкрэсліць, што пад вызначанасцю, альбо пэўнасцю, неабходна разумець абмежаваную некаторымі маральнымі і каштоўнаснымі рамкамі рэальнасць. А пад нявызначанасцю — пагранічча. То-бок сітуацыю, калі ўсе рамкі, абмежаванні мінулага перастаюць дзейнічаць. І такім чынам рэчаіснасць трансфармуецца ў новую. З новымі правіламі, нормамі, справядлівасцю, праўдай — анталогіямі.

57.jpg
Крыніца: 
i.gr-assets.com

Класічным прыкладам, які тлумачыць падставы і працэс трансгрэсіі, з’яўляецца Вялікая Французская рэвалюцыя 1789 г., калі краіна і грамадства трансфармаваліся ад умоўнага феадальнага абсалютызму да буржуазнай рэспублікі. Філасофія Ясперса, Мішэля Фуко і іншых даследчыкаў якраз і тлумачыла свядомасныя працэсы, якія адбываюцца на ўзроўні індывідаў і грамадстваў, асобных сацыяльных групаў у часы такіх пераходаў.

Новая вызначанасць і рэальнасць не для кожнага

Даследчыкі памежных станаў адзначаюць, што вялікая колькасць індывідаў і нават цэлыя грамадствы часам не ў стане ўсвядоміць неабходнасць пераходзіць у інакшы стан суіснавання ў краіне, свеце, у міжчалавечых, міжсупольнасных дачыненнях. Можа здарацца, што руйнаванні і смерці не могуць справакаваць пераход. Бо зразумець іншыя базавыя ўстаноўкі не змяніўшыся бывае немагчыма. І здараецца, што людзям прасцей прыняць смерць, чым трансфармавацца. Бо працэс пераходу вымагае пераадолення (пераасэнсавання) на ўзроўні ідэнтычнасці, уласнай перазборкі на падставе інакшай анталогіі.
Вяртаючыся да прыкладу Вялікай Французскай рэвалюцыі, можна патлумачыць стан пераходу такім чынам:

— знаходзячыся ў дарэвалюцыйным пункце, індывіды і супольнасці не маглі ўявіць, што іх чакае пасля рэвалюцыі, таму трансфармацыя была немагчымая;

— смерцямі, забойствамі падчас рэвалюцыі французскае грамадства было пераведзена ў сітуацыю на мяжы;

— у працэсе рэвалюцыі супольная і асабістая свядомасць французаў настолькі змянілася, што яны ўспрынялі новыя рамкі, іншую вызначанасць—абмежаванасць як натуральную. Бо змянілі сваё ўяўленне аб рэчаіснасці, спосабах узаемадзеяння ў групах, з уладамі і г. д.

— пераход у інакшы стан адбываўся альбо добраахвотна, альбо пад знешнімі ціскамі. Той, хто не змяніўся — загінуў ці пакінуў краіну.

58.jpg
Крыніца: 
cdnuploads.aa.com.tr

Здольнасць да пераходу праз памежнае ў новую вызначанасць можа быць крытэрам не толькі трансфармацыі, але і фізічнага выжывання.

Як лічыў Ясперс, падчас вайны перамагае і атрымлівае магчымасць скарыстацца перамогай той бок канфлікту, які хутчэй прымае формы і пачынае дзейнічаць не толькі ў стане нявызначанасці, але і выбудоўвае новыя рамкі пасляваеннага свету.

Падобнае сцверджанне можа тычыцца не толькі вайны, але і іншых сітуацый на мяжы.

Трансгрэсія дае адказ

Сённяшнія падзеі ў нашай краіне і ў рэгіёне ёсць працягам мінулых, у тым ліку 2020 г. у Беларусі.

Можна сказаць, што Беларусь ужо 2 гады знаходзіцца ў стане на мяжы. Спачатку апаненты дзейнай каманднай сістэмы не здолелі згенераваць новыя сэнсы, пачаць змяняцца і змяняць грамадства ў кірунку іншай рэальнасці. Знаходзячыся ў ілюзіі і карыстаючыся шаблонамі мінулага, яны не далі сабе рады ў пераўзыходжанні фарматаў мінулых нормаў і правілаў.

Адміністратыўны апарат, у сваю чаргу, стварыўшы для сябе ілюзію магчымасці захаваць лад у краіне, які быў актуальны да 2020, трапіў у становішча, калі змены былі накінутыя знешнімі сіламі з усходу.
Нават у лютым-сакавіку 2022 камандная сістэма транслявала ілюзію пра хуткае заканчэнне вайны і ўсталяванне рэальнасці, падобнай да перадваеннага стану.
Больш яскравага прыкладу ілюзіі і быць не можа.

Тэорыя трансгрэсіі дае адказ на пытанні, чаму адбываюцца падобныя працэсы.

Можна сказаць, што супрацьлеглыя бакі, абапіраючыся на старыя анталогіі, адмаўлялі ў неабходнасці зменаў. І такім чынам не былі ў стане пераадолець узніклую рэальнасць і скарыстацца інакшымі ўласцівасцямі пагранічча і новай вызначанасці, пераўзысці мяжу.

Бо ў памежны стан, поўны магчымасцей, нельга патрапіць без высілкаў, але і выйсці з карысцю з яго без дадатковых пераадоленняў на ўзроўнях мыслення таксама нельга.

Усведамленне рэальнасці выявілася настолькі балючым для грамадства ў Беларусі, што большасць і да гэтага часу намагаецца жыць у ілюзіі, чапляючыся за формы яшчэ перадваенннага, мірнага жыцця.

Гэта можа быць вельмі небяспечна не толькі з пункту гледжання рызыкаў фізічнага выжывання індывідаў, але і вялікіх супольнасцей, нават народа.

Яшчэ больш сур’ёзны выклік — гэта адсутнасць маральных і інтэлектуальных арыенціраў, ідэяў. Што, з аднаго боку, і ёсць перадумовай узнікнення крызісных сітуацый, якія выводзяць рэальнасць у экстрэмальны, а потым і памежны стан. А з іншага, ёсць наступствам знаходжання чалавечых масаў у такой памежнай сітуацыі, у якую мы трапілі зараз. Бо ў эстрэмальных сітуацыях, на жаль, людзі амаль не пераймаюцца нейкімі абстрактнымі пытаннямі.

Зыходзячы з рэальнасці, адкідаючы ілюзію магчымасці вяртання да «былой нармальнасці», тым, хто задумваецца аб будучыні ўласнай, сваёй сям'і, сваякоў, варта спрабаваць змяняцца на анталагічным узроўні хутчэй за рэальнасць, спрабаваць перастаць шукаць простыя адказы на складаныя пытанні.

Неабходна шукаць новыя фарматы сацыяльнай працы ў сферы дабрачыннасці, узмацняць сямейныя сувязі, гарызантальныя кантакты. Таксама змяняць спажывецкія звычкі, стаўленне да ролі каманднага апарата ў галінах забеспячэння бяспекі, захавання здароўя і г. д.

Рыхтавацца да горшых сцэнароў. Бо будучая рэальнасць будзе інакшай, а гэта зусім не азначае, што яна будзе новай ці лепшай. Толькі інакшай.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип