Купалаўцы пакажуць у Варшаве «Рамантыку» паводле Адама Міцкевіча

03.10.2022 Тэатр

8 i 9 кастрычніка ў Тэатры Польскім у Варшаве адбудзецца прэм’ера «Рамантыкі» ад беларускай трупы «Купалаўцы». Рэжысёр праекта — маэстра Мікалай Пінігін.


рамантыка.png

«Апошнія дні падрыхтоўкі да прэм’еры, каханенькія! Касцюмы амаль гатовыя, святло выстаўлена, Адам Міцкевіч запёрся ў грымёрцы і страшна хвалюецца. Верым, што ўсё будзе пяшчотна і рамантычна, па-наваградску чула і па-свіцязянску ўзнёсла», — пішуць на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Купалаўцы.

На сцэне: Алег Гарбуз, Кацярына Алейнікава, Мікалай Стонька, Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Іван Кушнярук, Марта Голубева, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Віктар Манаеў, Аляксандр Зелянко, Ігар Сігоў, Зоя Белахвосцік

Спектакль вядуць — Вікторыя Андрэйчыкава, Алеся Бельская.

308969011_467830028709289_1408391438095709496_n.jpg

«Такая вечарынка ў варшаўскім Teatr Polski w Warszawie бывае гады ў рады!», — справядліва заўважаюць Купалаўцы. То не прапусціце, калі вы ў Варшаве.

309630321_467830048709287_2466216573291897347_n.jpg

Квіткі даступныя па спасылцы.