Распачатая падпіска на кнігу “Беларускі эратычны фальклор”!

Сябры! Рыхтуецца да выдання кніга “Беларускі эратычны фальклор”. 10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню «празрыстасці» апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку. Такія тэксты ўключалі ў свае зборы выбітныя фалькларысты ХІХ стагоддзя Е.Раманаў і П.Шэйн, М.Федароўскі і М. Нікіфароўскі, а вясельныя песні, прымеркаваныя да першай шлюбнай ночы і сабраныя А. Дэмбавецкім, выйшлі нікчэмна малым накладам — усяго ў 20 асобнікаў. Вельмі любіў такія тэксты наш вялікі сучаснік Рыгор Барадулін, багата іх патрапіла ў кнігі “Здубавецце” і “Вушацкі словазбор” (частка з іх таксама ўключаная ў цяперашні зборнік). Іскрыстыя і дасціпныя песні запісваюцца ў беларускай вёсцы да сёння.  Абрадавы фальклор падаецца ў коле каляндарных  і сямейных святаў, а пазаабрадавая лірыка і прыпеўкі прадстаўлены калекцыямі збіральнікаў.

- (25)-page-001Запісы ХІХ ст. адаптаваныя да нормаў сучаснай беларускай мовы, але захоўваюць мясцовы маўленчы каларыт.

Варта асабліва падкрэсліць, што гэта не зборнік “чарнухі і парнухі”. Што беларускі фалькор (у тым ліку і эратычны) — гэта глыбіня вобразаў і метафар, крыніца народнай мудрасці і дасціпнасці.

Некаторыя прыклады можна пачытаць ТУТ.

УЖО ЦЯПЕР ВЫ МОЖАЦЕ ПАДПІСАЦЦА НА БУДУЧАЕ ВЫДАННЕ!

Гэта дазволіць вам ашчадзіць грошы і набыць кнігу па самым нізкім кошце! Больш за тое, акцыя толькі для падпісчыкаў: ад колькасці набытых асобнікаў кошт прапарцыйна зніжаецца! Пры гэтым плаціць грошы наперад не трэба, аплата па факце. Забраць кнігу можна будзе асабіста ў Менску, або атрымаць па пошце. Першы варыянт лепшы, бо дастаўку ажыццяўляе ІП, і яна даволі дарагая, значна даражэйшая за звычайныя пасылкі. Аднак магчымы і варыянт перадаваць кнігі ў іншыя гарады праз знаёмых.

Як?
Каб падпісацца на кнігу і гарантавана атрымаць яе пасля выхаду, проста запоўніце форму ніжэй і націсніце “даслаць”.

Калі?
Выхад кнігі чакаецца вясною 2016 года.

Колькі?
1 асобнік — 95.000
2 асобнікі — 180.000 (эканомія 10 тыс.)
3 асобнікі — 255.000 (эканомія 30 тыс.)
4 асобнікі — 320.000 (эканомія 60 тыс.)
5 асобнікаў — 375.000 (эканомія 100 тыс.)

Ці высылаюцца кнігі за мяжу?

Не. Калі вы жывеце за мяжой, калі ласка, дамоўцеся на атрыманне кнігі з чалавекам на тэрыторыі Беларусі.

 

Замаўляйце для сябе, сяброў і каханых!