• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.10.2022 | Адукацыя

Раздзірала рукі ў кроў, каб даць выхад эмацыянальнаму болю

Наталля Абакумава з дзяцінства марыла стаць вучоным, але большую частку жыцця прапрацавала бухгалтарам. Але і за дзіцячай марай, і за рэальнай прафесіяй стаяла адна мэта — звесці да мінімуму жывыя стасункі з рэальнымі людзьмі. Усё таму, што Наталля заікалася. Любая неабходнасць жывых стасункаў выклікала страх і культывавала комплексы. Але ўсе гэтыя гады, прызнаецца Наталля, яна разумела, што ёй чагосьці не хапае. Аказалася, не хапае таго, чаго яна старанна спрабавала пазбягаць увесь гэты час, — стасункаў з людзьмі, піша «Слушна».


Сёння Наталля Абакумава кіруе цэнтрам «Актывацыя маўлення» для людзей, якія заікаюцца, і сама праводзіць трэнінгі. І — так, Наталля больш не пакутуе ад дэфекту маўлення.

Заіканне ў дзяцей і дарослых

 

Асабістая гісторыя

— Я пачала заікацца ў 6 гадоў. Правільней сказаць, даведалася, што заікаюся. Я прыйшла ў краму, каб штосьці купіць, але калі падышла чарга, не змагла нічога вымавіць. І тады прадавец пачала на мяне крычаць. Я ўпала ў ступар. Вось менавіта ў той момант і ўсвядоміла, што ў мяне ёсць праблема і гэта штосьці вельмі страшнае, чаго ні ў якім разе нельга праяўляць на людзях.

Я была дзіцем, і дарослыя мелі для мяне значэнне, аўтарытэт. У сям’і на мяне ніхто ніколі не крычаў... Таму гэта быў нечаканы і непрыемны вопыт, які і ўсяліў у мяне страх: страх перад маўленнем, страх, што гэта можа здарыцца яшчэ раз...

Усё адбылося ўлетку, а ўвосень, калі я пайшла ў першы клас, маўлення ў мяне ўжо не было. Усе гады вучобы мяне практычна не выклікалі на ўроках, я ўсё роўна не магла нічога адказваць. Мне было складана заводзіць новыя знаёмствы. І — так, я больш не хадзіла ў краму па прадукты ажно да заканчэння школы...

Але ў стасунках з аднагодкамі асаблівых цяжкасцяў не было. Праблема «ўключалася» ў моманты так званага абавязковага маўлення, калі спыталіся — і адказаць трэба. Памятаю, калі ў пачатковых класах школы мяне выклікалі адказваць, я потым садзілася і пад сталом раздзірала рукі ў кроў, каб даць выхад эмацыянальнаму болю, які раз’ядаў мяне знутры.

Нават пасля таго, як маўленне палепшылася, непрыняцце сябе, свайго маўлення, страхі ўсё яшчэ заставаліся. Большую частку жыцця я пражыла, будучы чалавекам са схаваным заіканнем: фармулявала фразы, рабіла паўзы, замяняла слова, г.зн. прыкладала максімум намаганняў, каб маскіраваць сваё заіканне... Паміж думкай і тым, што вымавіць, ішла велічэзная ўнутраная праца. І я цалкам дапускаю, што многія людзі нават не здагадваліся, што я заікаюся.

Як вылечыць заіканне

заіканне-фота-2-1024x576-1-768x432.jpg

Дапамагаючы сабе, дапамагай іншым

— 8 гадоў таму (у 2014 годзе) я выпадкова ўбачыла ў інтэрнэце аб’яву, што адкрыўся клуб для тых, хто заікаецца, — «Я кажу вольна!». Яго заснаваў чалавек, які сам заікаўся, — Дзяніс Сотнікаў. На жаль, гэты клуб ужо не працуе. Але ён стаў для мяне першай прыступкай, каб вырасці з чалавека з нізкай самаацэнкай і кучай комплексаў у вольную, упэўненую асобу і ўжо самой дапамагаць людзям з праблемамі заікання.

Дапамога псіхолага заключаецца перш за ўсё ў тым, каб змяніць стаўленне да заікання — прыбраць велічэзны негатыў, яміну, у якую правальваецца чалавек, які заікаецца, калі яму трэба з кімсьці размаўляць. Пазбавіцца ад страху, сораму, агіды да сябе, якія ён можа нават не ўсведамляць, заціснутасці мышачнай і псіхалагічнай, бо ўсё гэта ўключаецца адначасова.

Мы працуем з тымі, хто можа вольна размаўляць пры пэўных умовах (напрыклад, калі знаходзяцца сам-насам з сабой). Ёсць дзіўная заканамернасць: гэтыя людзі, як правіла, амаль не заікаюцца яшчэ ў дзвюх сітуацыях: калі праходзяць медкамісію ў армію і на прыёме ў спецыяліста з нагоды заікання. Гэта значыць тады, калі заікацца і можна, і трэба. І няма ўнутранага страху перад заіканнем. Дык вось наша задача — прыбраць страх і ў іншых сітуацыях!

заіканне-фота-3-1024x576-1-768x432.jpg

Праграма Цэнтра «Актывацыя маўлення» заснаваная на трох кітах: псіхалогіі, прамоўніцкім мастацтве і акцёрстве (альбо эмацыянальным інтэлекце, працы з эмоцыямі). Працуючы ў гэтых накірунках, чалавек пачынае мяняць сваё стаўленне да заікання, адпрацоўвае новыя мадэлі паводзінаў пры стасунках з іншымі людзьмі, вучыцца праяўляць і распазнаваць свае эмоцыі. Усё гэта прыводзіць да таго, што паступова маўленне робіцца больш вольным, а заіканне перастае ўплываць на жыццё і абмяжоўваць магчымасці.

Перад пачаткам нашых заняткаў мы робім размінку (падобную робяць на ўсялякіх прамоўніцкіх, акцёрскіх курсах). Гэта размінка і для цела, і для артыкуляцыйнага апарата... Яна рыхтуе чалавека да таго, што яму трэба будзе шмат гаварыць.

Мы працуем з перакананнямі. Складаем канкрэтныя спісы: што чалавек думае пра заіканне, як сябе адчувае, што, на яго думку, пра яго думаюць людзі, з якімі даводзіцца мець стасункі, і г.д. Канкрэтна прапісваем кожнае перакананне і перапісваем яго на іншае, пазітыўнае.

заіканне-фота-4-1024x576-1-768x432.jpg

Мы трэніруемся мяняць свае паводзіны ў працэсе стасункаў. Бо механізм заікання настроены на пэўную мадэль паводзінаў. Калі чалавек штосьці мяняе ў ёй, дык і заіканне знікае, бо не ўпісваецца ў звыклы стэрэатып. Напрыклад, той, хто заікаецца, вучыцца размаўляць гучна, жэстыкуляваць, мяняць інтанацыі — гэта ўсё прамоўніцкія прыёмы, якія вельмі патрэбныя для чалавека, які заікаецца. Любы перастане заікацца, калі са звыклага ціхага маўлення пяройдзе на гучнае.

Ёсць яшчэ адзін важны момант: уменне бачыць суразмоўца. Той, хто заікаецца, часцей за ўсё увесь у сваіх думках, перажываннях, удасканаленні «небяспечных» слоў, на якіх ён можа пачаць заікацца...

Як пераадолець страх заікання. Карысныя парады

— Ёсць такі спосаб, як наўмыснае заіканне, г.зн. пры стасунках вы пачынаеце заікацца спецыяльна (можна пачынаць са стасункаў са сваякамі), пры гэтым вы самі кантралюеце і вырашаеце, дзе вам заікацца, а дзе не. Самае цікавае, што гэты прыём найбольш эфектыўна працуе з людзьмі, якія заікаюцца вельмі моцна: знікаюць тыя страшныя ступары, калі яны доўга не могуць наогул нічога сказаць. Гэта спосаб для смелых, але паспрабаваць варта ўсім.

Наталля.jpg

Мяняйце манеру маўлення. Паспрабуйце казаць вельмі гучна — гук робіць маўленне больш вольным. Гэта не значыць, што давядзецца цяпер пастаянна і ўсюды гаварыць на павышаных танах. Важна іншае: прывыкнуць гаварыць вольна. Можна браць верш у інтэрнэце, які выразна чытае акцёр, і, паўтараючы за ім, літаральна капіяваць інтанацыю, танальнасць, змены тэмбру, гучнасці... Гэта прыводзіць да зняцця заціскаў у целе, горле, псіхіцы. Вядома, перш чым убачыць вынікі, пройдзе час. Але ж вы ўсё жыццё практыкавалі іншую мадэль маўлення. Натуральна, што цяпер таксама патрэбны час, каб яе змяніць, стварыць новую. Гэта цікавы, займальны, творчы працэс.

Дазвольце сабе заікацца. Мы ўсе жывем у соцыуме, і нам даводзіцца ўвесь час з кімсьці кантактаваць, перыядычна ў новым асяроддзі. Пры новым знаёмстве лепей адразу прызнацца суразмоўцу, што заікаецеся. Няхай гэта будзе першая фраза. Гэта чамусьці складана зрабіць. Але прызнанне здымае велізарнае ўнутранае напружанне і тым самым дае магчымасць гаварыць вольна. Сёння перад інтэрв’ю я хвалявалася. Што ж я зрабіла? Я дазволіла сабе заікацца. Ужо толькі гэта гарантуе 80% свабоды ад заікання.

Выберыце стратэгію паводзінаў, калі пачняце заікацца: наўмыснае заіканне, павольнае ці гучнае маўленне, паўзы, плаўнае дыханне... Паспрабуйце гэта свядома выкарыстоўваць у канкрэтнай сітуацыі — і ўпэўненасць вернецца.

Выканайце некаторыя нескладаныя фізічныя практыкаванні, калі вам, напрыклад, трэба будзе публічнае выступленне або стасункі ў незнаёмай кампаніі. Гэта дапаможа пазбавіцца ад фізічнай скаванасці, расправіць плечы, зняць напружанне — з цела, з голасу. Практыкуйце дыхальныя тэхнікі, якімі карыстаюцца акцёры, прамоўцы, спевакі, так званае дыяфрагмальна-рэбернае дыханне.

Трымайце фокус-увагу на суразмоўцы, а не на тым, як вы кажаце, як прамаўляеце словы. Слухайце не сябе, а суразмоўцу. Калі гэта публічнае выступленне — падрыхтуйцеся і адрэпетуйце загадзя прамову, можна перад люстэркам.

Працуйце над самаацэнкай. Гэта важна, каб прыбраць унутраныя комплексы і адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі. Карысна практыкаваць тэхніку самапрэзентацыі. Яна заключаецца ў тым, каб штодня здымаць на тэлефон невялікія ролікі са сваім удзелам (чытаць на камеру вершы, прозу, імправізаваць і г.д.). Затым, пачынаючы з родных і блізкіх, паступова пашыраць аўдыторыю гледачоў. Погляд на сябе збоку, «падабайкі» і пазітыўныя каментары дапамогуць вам прыняць сябе такім, які вы ёсць.

Відэа — Андрэй Васкрасенскі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип