Гурт Pomidor/OFF выдаў новы сінгл «Развітанне з Радзімай»

29.10.2021 Музыка

Прэм’ера сінгла была прымеркавана да гадавіны «Ночы растраляных паэтаў». Ён, як і загалоўны трэк, прысвечаны тым, хто з-за палітычных поглядаў ці сацыяльнай пазіцыі быў вымушаны пакінуць радзіму ці апынуўся за кратамі.


Другі трэк «Гэтак людзі гавораць» — кавер на песню польскага гурта «KNZ (Kazik Na Zywo)». Песня «Legenda Ludowa», фактычна, з’яўляецца разважаннямі на тэму ўвядзення ў 1981 годзе ў Польшчы ўрадам Войцэха Ярузэльскага ваеннага становішча.