• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.11.2017 | Адукацыя

Рэдагуем фота мабільна! Агляд мабільных фоташопаў хуткага рэагавання

Трэба тэрмінова адрэдагаваць фота, а ў руках толькі смартфон ці планшэт? Не бяда! Вось добрая падборка фоташопаў, якія дазволяць хутка і якасна апрацаваць патрэбны вам фотаздымак ці малюнак!

Photoshop express

Назва кажа сама за сябе – фоташоп і экспрэс. Сапраўды хуткі інструмент для апрацоўкі фота. Функцый мала, наладаў падрабязных няма – выключна перадналады. Але тое, што ёсць, працуе сапраўды якасна. Такі варыянт падыдзе, калі трэба хутка ўпрыгожыць фота, змяніць яго памер і/ці нешта замазаць, калі гэта партрэтнае фота. Інтэрфейс абсалютна просты і інтуітыўны, у чым вялікі плюс. Таму для хуткага стварэння не найгоршага здымка падыдзе. Функцыянал бясплатны, але патрабуе ўваходу ў сістэму Adobe.

 

Функцыі: 

  • Фотафільтры
  • Рамкі
  • Выдаленне эфекту чырвоных вачэй
  • Выпраўленне дэфектаў фота
  • Замазка
  • Абрэзка

Спасылка на праграму (Android, IOS, Windows mobile)

 

Snapseed

 

Чарговы раз Google. І чарговы раз яны робяць выдатную праграму! Гэта сапраўды выдатны інструмент для даволі падрабязнай працы з фота ў дарозе. Тут ёсць і аўтаматычныя фільтры, і накладанне тэксту, і поўная ручная апрацоўка фота… карацей, амаль усё, што можа спатрэбіцца ад хуткай і мабільнай апрацоўкі фота. А самае смачнае – ніякай платнай версіі і рэгістрацыі! Але ёсць пэўны мінус – функцый настолькі шмат, што, каб усё зразумець, давядзецца доўга пасядзець.

 

Функцыі: 

  • Карэкцыя
  • Баланс белага
  • Фільтры
  • Кадраванне
  • Перспектыва, паварот і г.д.
  • Крывыя
  • Пашырэнне фота
  • Двайная экспазіцыя
  • Размыццё
  • Накладанне тэксту
  • Рамкі
  • Эфект HDR 

Спасылка на праграму (Android)

Спасылка на праграму (IOS)

 

Instasize

Па дызайне праграма нагадвае Instagram. Функцыянал нечым падобны да Photoshop Express, Але тут ёсць больш дакладнае рэдагаванне самога фота. Фотаздымкі атрымліваюцца неблагія для такога хуткага і невялікага фотарэдактара. Інтэрфейс зразумелы, але каб усё зразумець давядзецца крыху пакапацца па ўкладках. Праграма мае рэкламу і прэміум-фільтры з функцыямі. Кошт – каля 3,5 даляраў у месяц, але бясплатнай версіі для аматарскага рэдагавання хопіць з галавой!

Функцыі: 

  • Фота ці калаж
  • Фільтры
  • Рэдагаванне фота
  • Абрэзка
  • Накладанне тэксту
  • Шпалеры (фон для здымку)
  • Паварот фота

Спасылка на праграму (Android)

Спасылка на праграму (IOS)

 

Nebi

Трэба ці хочацца накласці эфект 35 мм фотастужкі? Тады Nebi стане для вас выдатным варыянтам. З функцый… толькі эфект фотастужкі. Больш нічога – увогуле. Інтэрфейс абсалютна просты – абіраеце фільтр, рэгулюеце моцнасць эфекту і захоўваеце – вось і ўсё! Сама праграма абсалютна бясплатная – толькі зрэдку з’яўляецца рэклама.

 

Функцыі: 

  • Эфект фотастужкі 35 мм

Спасылка на праграму (Android)

 

Pixlr

 

У нечым залатая сярэдзіна. Просты інтэрфейс, неблагі камплект функцый, сярод якіх і даволі цікавыя наладкі: з іх дапамогай можна па-хуткаму пакрэатывіць, чаго ад не дачакаешся ад велізарнага snapseed. Таму калі вам патрэбны фоташоп з цікавасцямі і без залішніх замарочак – добры варыянт! Платных функцый не заўважана.

Спасылка на праграму (Android, IOS)

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип