У вечнасць сышоў дойлід «Арбіты» і будынка-крышталя. Памёр архітэктар Алег Варабʼёў

Учора на 75-м годзе жыцця сышоў вядомы беларускі архітэктар Алег Варабʼёў. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».


Сярод апошніх праектаў архітэктара офіс Беларускай калійнай кампаніі на пр. Машэрава, вядомы як «будынак-крышталь», комплекс Falcon з гатэлем «Марыёт» на пр. Пераможцаў, рэканструяваны будынак фабрыкі-кухні на вуліцы Свярдлова, а на месцы 2-й гарадской бальніцы зараз будуецца шматфункцыянальны комплекс з гатэлем. У часы, калі Алег Варабʼёў узначальваў мінскі абласны філіял інстытуту «Белдзяржпраект», у сталіцы былі пабудаваны комплекс «Кірмаш» з кінатэатрам «Бярэсце», будынак канцэрну «Белнафтахім», комплекс гатэлю «Арбіта».

001.jpg