Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Навошта ў нашых маёнтках трымалі журавоў? Чаму падчас шляхецкіх наездаў жорава маглі забіць ці «ўзяць у палон»? Адкуль бралі журавоў і за якія якасці цанілі? Чаму сяляне, калі бачылі жорава, віталіся: «Здароў будзь»! Як і чаму птушка знікла з нашай традыцыі і гаспадаркі?