Днямі ўбачыла свет першая публіцыстычная кніга вядомага канадскага дзеяча беларускай эміграцыі Пётры П. Мурзёнка «Шляхі да беларускай нацыі». Выданне складаецца з артыкулаў і допісаў, публікаваных цягам трох апошніх гадоў у штоквартальным інтэрнэт-часопісе «Культура. Нацыя» (sakavik.net), якім аўтар апекуецца.
Пётра Мурзёнак аналізуе праблемы развіцця беларускай нацыі і дзяржаўнасці, даследуе ментальнасць беларусаў, разважае пра ўзаемадачыненні нацыі і рэлігіі, нацыі і мовы, нацыі і свабоды.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар, спецыяліст у галіне імуналогі і фізіялогіі, супрацоўнік Акадэміі навук жыве ў Канадзе з 1998 года, дзе цяпер працуе ў Міністэрстве аховы здароўя і ўзначальвае Атаўскае аддзяленне Згуртавання беларусаў Канады. З 2013 года выдае вэб-часопіс «Культура. Нацыя» (раней – «Сакавік»). Ад 1995 года піша вершы, выдаў тры патычныя кнігі. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца» (Беларусь), газетах «Наша Ніва» (Беларусь), «Беларускае слова» (Таронта) і «Беларус» (Нью-Ёрк), у альманаху «Беларус». Уклаў кнігу прозы свайго бацькі, Пятра Сільвестравіча Мурзёнка, якая была выдадзена ў 2015 годзе ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».
Першую кнігу публіцыстыкі Пётры Мурзёнка можна набыць у кніжных крамах:
Мінск
Акадэмкніга (пр-т Незалежнасці, 72)
Цэнтральны кніжны (пр-т Незалежнасці, 19)
Кнігі & Кніжачкі (пр-т Незалежнасці, 14)
Веды (вул. К. Маркса, 36)
Кнігарня пісьменніка (вул. Казлова, 2)
Светач (пр-т Пераможцаў, 11)
Берасце
Іскра (вул. Пушкінская, 4)
Віцебск
Светач (вул. Кірава, 10)
Глобус (вул. Замкавая, 12/30)
Гародня
Праметэй (вул. Савецкая, 10)
Пінск
Полымя (пл. Леніна, 4а)
Наваполацк
Дом кнігі (вул. Маалдзёжная, 145)
А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by