“Шоў беларушчыны” прыедзе ў Шаркаўшчыну

Папулярнае мерапрыемства “Шоў беларушчыны” завітае ў школы г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці 8 лютага.

Шоў пройдзе ў СШ №1 і СШ №2.

Вядучая – дыджэй Адраджэння Ірына Губская. У школе №1 адбудзецца два шоў з 8.00 да 8.45 і з 8.55 да 9.40. У школе №2 таксама пройдзе два шоў: з 10.40 да 11.25 і з 11.35 да 11.30.

Уваход выключна для вучняў школы.

Праект ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: