Што адбывалася на гэтым тыдні ў гісторыі. Расстрэлы інтэлігенцыі, заснаванне БДУ і музеяў

30.10.2017 Гісторыя

Мы працягваем знаёміць вас з важнымі і цікавымі гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся на бягучым тыдні. Дык чым адметны гэты тыдзень у гісторыі? Чытайце далей!

Пачынаем наш гістарычны экскурс з панядзелка – 30 кастрычніка. У гэты дзень адбылося некалькі вельмі важных падзей, пра якія варта ведаць. Першая дата пераносіць нас у 1921 год, які стаў першым годам існавання галоўнага ўніверсітэта нашай краіны – БДУ. Менавіта тады заснавалі нашую ВНУ нумар 1. Першым рэктарам быў прызначаны прафесар Уладзімір Пічэта. На той момант у межах БДУ працавала ўсяго 5 факультэтаў: медыцынскі, сельскагаспадарчы, працоўны, фізіка-матэматычны і грамадскіх навук.

1200px-Belarus-Minsk-BSU-Rector's_Office-2

Другая дата прыпадае на сумнавядомы 1937 год – разгар сталінскіх рэпрэсій. Менавіта ў гэты дзень расстралялі 37 чалавек – прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Сярод іх – публіцыст, эканаміст і грамадскі дзеяч Янка Нёманскі і паэт Тодар Кляшторны.

_MG_6810

І апошняя цікавая падзея ў гэты дзень адбылася роўна праз год – у 1938 годзе ў Баранавічах загучала свая радыёстанцыя.

Radios

Далей 31 кастрычніка, таксама вядомае ў гісторыі сумнай падзеяй. Менавіта ў гэты дзень у 1905 годзе адбываўся мітынг супраць самадзяржаўя каля Віленскага вакзала ў Мінску. У адказ губернатар Павел Курлоў аддаў загад расстраляць удзельнікаў. Вынік – 100 забітых і 300 параненых.

b2ba799d2acbe2d42e2e14071e61ecca

Але гісторыя ідзе далей. І вось пачатак новага месяца – 1 лістапада. Тут мы вяртаемся ў часы росквіту ВКЛ. Менавіта ў гэты дзень у 1338 годзе вялікі князь Гедымін заключыў мір і гандлёвае пагадненне з Лівонскім ордэнам. Вядома, што мір не быў доўгім, але, як сведчыць гэтая падзея, спробы былі.

І зноў 1937 год, і зноў расстрэлы. Гэты разам – святароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Гэты год у нашай гісторыі быў сапраўды крывавым…

2 лістапада важнае ў нашай гісторыі адной падзеяй, а менавіта адкрыццём Дзяржаўнага гістарычнага музея Беларусі ў Мінску. Гэта адбылося роўна паўстагоддзя таму – у 1967 годзе.

12d_54a1d6ab_1

Мы паціху падыходзім да канца тыдня. 3 лістапада варта ведаць праз нараджэнне Якуба Коласа – чалавека, які не патрабуе прадстаўленняў у беларускай літаратуры. Літаратар нарадзіўся ў 1882 годзе.

5016254812_0

4 лістапада адметнае нараджэннем важнага для сучаснай Беларусі і вядомага дзеяча. У 1296 годзе нарадзіўся вялікі князь літоўскі Альгерд. Менавіта за ім ВКЛ павялічыла свае тэрыторыі ў два разы і менавіта за ім ВКЛ пачало сваё залатое стагоддзе.

Algierd._Альгерд_(A._Guagnini,_1578)

Заканчвае наш тыдзень 5 лістапада. Гэты дзень вядомы адкрыццём галоўнага музея ў Беларусі – Дзяржаўнага мастацкага музея, што адбылося ў 1957 годзе.

 1200px-Нацыянальны_мастацкі_музэй_Рэспублікі_Беларусь

Апроч гэтага 5 лістапада 1907 года нарадзіўся Міхал Вітушка – вядомы палітычны дзеяч і кіраўнік беларускага антысавецкага руху. Генерал Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай Абароны, ён удзельнічаў у вялікай колькасці антысавецкіх ваенных фармаванняў. Нягледзячы на пэўную таямнічасць і спрэчнасць гэтай асобы, вялікі ўнёсак Міхала Вітушкі ў гісторыю Беларусі і ў антысавецкі рух нельга недаацэньваць.

vituszka1943

Багдан Сакалоў