• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.11.2022 | Грамадства Літаратура

Што агульнага ў «Машэкі» Уладзіміра Караткевіча і «Бабы-Ягі» Івана Буніна?

Беларускі літаратар і журналіст Міхась Скобла на сваёй старонцы ў Фэйсбук разважае пра падабенства і агульныя рысы «Машэкі» Уладзіміра Караткевіча і «Бабы-Ягі» Івана Буніна.


195.jpg

«Перачытваючы нядаўна Івана Буніна, яго знакамітыя «Акаянныя дні», я па інерцыі пагартаў увесь ягоны шасцітомнік і спатыкнуўся вокам на вершы «Баба-Яга». Ён падаўся мне знаёмым, хоць, прызнацца, Буніна-паэта я амаль не чытаў, паланёны яго чароўнай прозай. Так бывае — каб самахоць не дамяшаць лыжку расчаравання ў бочку любові да пэўнага пісьменніка, пачынаеш неяк інстынктыўна абмінаць тыя жанры, дзе твой улюбёнец не дасягнуў належнай вышыні. Так у мяне сталася з Буніным, чыя паэзія маé чытацкія рэцэптары пакідае амаль безуважнымі (ох і даў бы мне выспятка за гэта ганарлівы нобелеўскі лаўрэат!).

Пачатак «Бабы-Ягі» безуважным мяне не пакінуў: «Гулкий шум в лесу нагоняет сон — / к ночи нá море пал сырой туман. / Окружен со всех четырех сторон / Темной осенью островок Буян». Зрабіўшы закладку ў кнізе, я не адразу ўспомніў, адкуль гэта пазнавальная інтанацыя, гэты знаёмы парадак слоў?

З «Машэкі»! Верша Уладзіміра Караткевіча пра беларускага паўстанца. Я хуценька адшукаў на паліцы яго зборнік «Матчына душа» і ўпэўніўся, што памяць, з кожным годам усё больш дзіравая, на гэты раз мяне не падвяла. «Машэка» пачынаўся так, быццам Уладзімір Сымонавіч з Іванам Аляксеевічам за адным сталом сядзелі і ў бурымэ гулялі. Ёсць такая літаратурная гульня, калі адзін верш пішацца рознымі паэтамі на зададзеныя рыфмы і загадзя вядомую тэму. «Лісце алае засыпае роў, / Пушчу чорную апавіў туман. / Атачон з усіх чатырох старон / Золкай восенню мой лясны будан».

Бунінская «Баба-Яга» датуецца 1908 годам, караткевічаўскі «Машэка» — 1955-м. Зразумела, хто каму наследаваў і, нібы месяц у сонца, пазычаў паэтычнае святло (з’ява ў сусветнай літаратуры даволі распаўсюджаная). 

На жаль, факт гэтай пазыкі-наследавання не быў заўважаны даследчыкамі ў каментаваных Зборах твораў Уладзіміра Караткевіча — ні ў даўнім 8-томным, ні ў цяперашнім 25-томным, які працягвае выходзіць у свет.

І гэта не дзіўна, бо творчасць Караткевіча — як айсберг: і на паверхні выглядае як гара, але яшчэ большая гара схавана ў глыбіні. А ў глыбіню не кожны даследчык данырне, не кожны мае адпаведны глыбакаводны «скафандр». І ўсё ж мáю спадзяванне, што з цягам часу нехта данырне і да грота «Караткевіч і Бунін» ды агледзіць яго з усіх бакоў.

А ныраць, відаць, трэба, адштурхнуўшыся ад успамінаў Адама Мальдзіса: «Лепшым творам усіх часоў і народаў Валодзя назваў тады «Чысты панядзелак» Івана Буніна. Мы з Міколам Грынчыкам са скрухай прызналіся, што не чыталі яго. Тады гаспадар прынёс адпаведны том, пачаў зачытваць урыўкі. Потым з задавальненнем перачытваў уголас бунінскія вершы».

Ну, з «Чыстым панядзелкам» справа ясная — там захмялелы Васіль Качалаў на маскоўскім акторскім капусніку прамаўляе тосты «з буйным потам на ілбе, на які звісае касмыль яго беларускіх валасоў». 

А ці чытаў тады сябрам Уладзімір Сымонавіч бунінскую «Бабу-Ягу»?»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип