Наша спрадвечная хтонь. Гомельскі гурт Simulacross выдаў альбом па творы Караткевіча

25.03.2021 Музыка

На працягу апошніх гадоў трыццаці Гомель прынята звязваць ці з экстрэмальнай музыкай, ці з блюзам. Але не толькі гэтымі жанрамі квітнее гомельская музычная сцэна. Антымузыкі, шумавікі, эксперыментатары, перформеры з гурта Simulacross таму пераканаўчы доказ.


000.jpg

На днях гурт выклаў свой magnum opus — альбом «Дзікае паляванне караля Стаха», натхнёны аднайменным творам Уладзіміра Караткевіча. Цяжка вызначыцца з жанрам, у якім створана праца, — тут можна пачуць элементы дарк эмбіенту і краут-року, нойза і псіхадэліі. Самі музыкі вызначаюць яго як «хтанічны краут».


Запіс альбома расцягнуўся амаль на паўтары гады — ад стварэння канцэпцыі да рэлізу. Па словах удзельнікаў Simulacross, яны хацелі выдаць альбом да 90-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча, але другая хваля каранавірусу перашкодзіла гэтым планам.

Гэта ўжо другі раз, калі «Сімулякры» звяртаюцца да беларуская літаратуры. Не так даўно яны выдалі альбом «Шляхціц Завальня» па твору Яна Баршчэўскага.

Д Н., Budzma.by