• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.11.2018 | Гісторыя

Як немка забараніла слова “бл*дзь” і што з гэтага выйшла (18+)

Кацярына ІІ, дзень смерці якой прыпадае на 17 лістапада, у нашай гістарыяграфіі мае дэманічны вобраз: у беларусаў яна забрала Рэч Паспалітую і прынізіла яе апошняга караля Станіслава Панятоўскага. Расійцам яна паспрабавала нанесці сіметрычную траўму, забраўшы з ужытку спрадвечнае слова “бл*дзь”…


Сэксуальнае жыццё імператрыцы аплеценае безліччу міфаў і дэталяў: ад парнаграфічнай аздобы на мэблі, якую Кацярына замаўляла спецыяльна для сябе, да сотняў каханкаў, сярод якіх фігуруюць нават парнакапытныя…

Дзе праўда, дзе не, хай разбіраюцца біёграфы Імператарскага дома, але народныя масы яшчэ пры жыцці царыцы не пакінулі гэтых фактаў без увагі. Так і нарадзілася мянушка Кацярыны Вялікай: “Бл*дзь”.


 

“П***мой” і “бл*дская” палітыка

Сафія Аўгуста Фрэдэрыка (як звалі немку Кацярыну ад нараджэння) вырашыла не мірыцца з такой сатырай і наклала забарону на само слова. Зрэшты, за ёй жа была змененая немалая колькасць “нецэнзурных” тапонімаў. Скажам, непадалёк ад Звянігарадскага манастыра быў ручай з каларытнай назвай “П***мой”, які пасля перайменавання стаў проста Звянігарадскім ручаём, і г.д.

Ёсць праўда і іншая версія: слова “бл*дзь”, маўляў, спрабавалі забараніць і раней, за імператрыцай Аннай Іаанаўнай, якая кіравала пасля 1730 года. Тая не карысталася папулярнасцю ў расійцаў, ды яшчэ і запрасіла на ўсе ключавыя пасады ў дзяржаве немцаў, найбольш вядомы з якіх – знакаміты Бірон.

Яе палітыку пачалі называць “біронаўшчынай” альбо проста “бл*дскай” – невядома нават, што горш… У выніку Таемная канцылярыя, аналаг органаў дзяржбяспекі, вышуквала і карала людзей за само слова “бл*дзь”. Зрэшты, і Бірон, і Анна Іаанаўна, і Кацярына Вялікая сышлі ў нябыт, а слова засталося.


 

“Бл*дскія песні” – не пра сэкс, а пра паклёп

Скуль жа яно пайшло і што азначала ў розныя часы? Мовазнаўцы кажуць, што было такое старажытнаарыйскае слова “bhla”, што значыла “дзьмуць”, “надзьмуваць”. Адсюль ангельскае “bladder” (“пухір”) і пазнейшае “bla-bla-bla” (“несці лухту, пустое”).

Так і расійскае слова “блядити” першапачаткова значыла “пустасловіць”, “падманваць”. Менавіта ў гэтым кантэксце за Пятром Першым выйшла забарона “распевать блядские песни” – песні не пра сэкс ды распусту, але паклёпніцкія.


 

Царкоўны ракурс: “блядословят о нас никонияня…”

У падобным кантэксце тэрмін захаваўся і ў гісторыі Рускай праваслаўнай царквы. Напрыклад, у пратапопа Авакума “бл*дзь” было словам-паразітам, якое той ужываў пры кожным выпадку. Асабліва даставалася, канечне, ягонаму апаненту Нікану:

“Преудобренная невесто Христово, не лучше ли со Христом помиритца и взыскать старая вера, еже дед и отец твои держали, а новую блядь в гной спрятать?” (1666-ы, пасланне да царэўны Ірыны Раманавай)

“Что есть ересь наша или сий раскол внесохом мы во церковь, якож блядословят о нас никонияня…” (1669-ты, чалабітная да Аляксея Міхайлавіча)

“Богородицу согнали со престола никонияня-еретики, воры, блядины дети” (талкаванні да XLIV псалма).

У апошнім выпадку вельмі красамоўна бачна: “блядины дети” – гэта “дзеці хлусні”, зварот, які не аднойчы трапляецца і ў Святым Пісьме.


 

Блудніца  – тая, што “збочыла з дарогі праведнай”

І тут у нашым філалагічным дэтэктыве з’яўляецца новы персанаж: “блуд”. Першапачаткова “блуд-блудить” (“блукаць” па-нашаму) адносіўся да няўдачлівага падарожніка, які збочыў са сцяжыны. Але ўжо “блудніца” – гэта жанчына, якая “збочыла з дарогі праведнай”. Роўна як ерэтыкі, у выпадку з лексікай пратапопа Авакума, збочылі з дарогі “сапраўднай царквы”.

Акурат каля XVIII ст., як лічаць расійскія мовазнаўцы, “бл*дзь” і “блудніца” робяцца тоеснымі словамі. І пазначаюць яны зусім не прастытутку, а жанчыну, адданую сваім жаданням і фантазія цалкам бескарысліва.


 

Суворая “глазалюбнасць”

Дык што ж з Кацярынінай забаронай на слова? Зразумела, яна не спрацавала. Затое слова ўжо не асацыявалася з падманам, а цвёрда перайшло у катэгорыю распусты – сама імператрыца да гэтага прыклалася.

А яшчэ з’явіўся такі вясёленькі панятак, як “честное бл***во”. Вось прыклад: “…глазолюбность, хотя и многия с неучтивой ненависти называют оную честным блядовством”. Пра што гэта? Пра флірт. Вось такая суворая “глазалюбнасць” З “галантнага стагоддзя”…


 

Пастскрыптум

У тагачасных беларусаў, жыхароў Рэчы Паспалітай, гэтыя словы наўрад ці выклікалі хоць нейкія эмоцыі. Яшчэ доўгі час пасля Кацярыны ІІ нашы продкі лаяліся ў найгоршым выпадку словамі “к*рва” ды “халера” – роўна як і палякі.

Нават перад Першай сусветнай беларускія сяляне, калі чулі мацюкі ад расійскіх салдатаў ці аднавяскоўцаў, што вярнуліся з войска, лічылі гэта… “прафесійным салдацкім слэнгам”, “рэкруцкай мовай”. Так, нашы прадзеды і прапрадзеды нават не ўяўлялі, што матам нават не лаецца, а размаўляе ўвесь бязмежны край на ўсход ад Магілёва ды Віцебска.

 

Алесь Кіркевіч, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип