• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.02.2023 | Гісторыя Спорт

Нерэалізаваны беларускі спартовы патэнцыял пад польскай уладай у 1920-я — 1930-я

Спорт як масавая з’ява і спартовыя таварыствы як элементы кансалідацыі грамадстваў з моманту набыцця папулярнасці ў свеце разглядаліся дзяржаўнымі, рэлігійнымі і лідарамі этнічных групаў у якасці інструмента ўздзеяння на вялікія чалавечыя масы. Як развіваліся спартыўныя арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 20-я — 30-я гады мінулага стагоддзя? Які ўплыў яны мелі на масы беларусаў? Піша Аляксей Гайдукевіч.


Спартыўныя структуры, новыя для еўрапейцаў у сярэдзіне XIX ст., былі адной з прыступак для найбольш актыўнай часткі супольнасцяў на шляху да лідарства напярэдадні Вясны народаў у сярэдзіне XIX ст. У некаторай ступені дзякуючы менавіта распаўсюду ўплываў спартовых таварыстваў сярод нямецкай моладзі адбылося з’яднанне Нямеччыны ў адну дзяржаву.

Звязаныя паміж сабою рэгіянальныя гімнастычныя ініцыятывы з сеткай па ўсіх нямецкіх землях, досведам супольнай працы, правядзення спаборніцтваў сталі тым падмуркам, які натхняў і матываваў маладых людзей змагацца за ідэю, апанавалую ўвесь нямецкамоўны свет.

Досвед немцаў стаў прыкладам у першую чаргу для чэхаў, якія ўсё XIX ст. змагаліся за незалежнасць ад Аўстра-Вугоршчыны, адраджалі мову і культуру.

Менавіта ў супрацьстаянні з нямецкімі гімнастычнымі арганізацыямі ў Празе паўстаў магутны рух «Сокал». Які ў выніку не толькі аб’яднаў чэшскіх спартыўных актывістаў, але і стаў істотным чыннікам падчас узброенага змагання чэшскіх патрыётаў за паўстанне незалежнай краіны.

Чытайце па тэме: Чэшскі «Сокал»: Спартоўцы ў змаганні за волю народа

У раздзеленай на часткі Беларусі ў 1920-я — 1930-я гады спорт і спартовыя арганізацыі развіваліся абсалютна па-рознаму.

У БССР любая актыўнасць жорстка рэгулявалася карнымі органамі камуністаў. Нават калі і ўзнікалі нейкія ініцыятывы, непадкантрольныя бальшавікам (культурніцкія, адукацыйныя, моладзевыя, спартовыя), з часам яны альбо знішчаліся, альбо ўліваліся ў цэнтралізаваныя структуры.

На захадзе Беларусі сітуацыя была крыху іншай. Хаця і там уціск тытульнай нацыі на беларускай тэрыторыі з боку Варшавы не спрыяў узнікненню маштабных спартовых праектаў.

Так, былі каманды па асобных відах спорту, напрыклад футбольны баранавіцкі «Спартовец», ці праект «Гайсакі» на Віленшчыне — падобны да гімнастычных нямецкіх арганізацыяў, альбо чэшскага «Сокала». Але вялікага розгаласу і тым больш уплыву на масы беларусаў яны не дамагліся.

06_09_2018_16-58-30_1212.jpgБеларускія скаўты ў Вільні, 1930-я

Польскія ўлады ў першую чаргу дбалі аб уключэнні беларускай моладзі на Гарадзеншчыне, Віленшчыне, Берасцейшчыне праз спартовыя арганізацыі ў агульнапольскія працэсы. Для кіраўніцтва ў Варшаве спорт быў вельмі істотным чыннікам для асіміляцыйнай палітыкі на беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх землях.

Спорт раздзяляе, а не яднае

Адным з напрамкаў такой дзейнасці быў студэнцкі спорт. У працяг традыцый Львоўскага ўніверсітэта ў 1920-я гады ў большасці буйных польскіх ВНУ (у тым ліку і ў Вільні) былі арганізаваныя Акадэмічныя Звязы Спартовыя (AZS). Праводзіліся асобныя студэнцкія агульнапольскія спаборніцтвы. Цэнтральныя органы AZS супрацоўнічалі таксама са школьнымі арганізацыямі для таго, каб старэйшыя школьнікі мелі магчымасць таксама браць удзел у спаборніцтвах мясцовых AZS. Дзейнасць студэнцкіх аб’яднанняў была настолькі паспяховай, што некаторыя спартоўцы яшчэ ў статусе навучэнцаў адзначыліся ў дарослых зборных камандах Польшчы: «Многія хакеісты былі ўключаны ў склад нацыянальнай зборнай і даволі паспяхова баранілі колеры Другой Рэчы Паспалітай на міжнароднай арэне. Сярод іх ураджэнец Пінска Тадэвуш Сахс — пяціразовы ўдзельнік чэмпіянату свету і капітан польскай дэлегацыі на Зімовых алімпійскіх гульнях 1932 г. у Лэйк-Плэйсід, ЗША. Трэба таксама згадаць прадстаўніка Вільні брамніка Уладыслава Віро-Кіро, які стаў срэбным медалістам чэмпіянату Еўропы ў 1929 г. і чэмпіянату свету ў 1931 г., з’яўляючыся трэнерам, а Чэслаў і Юзэф Гадлеўскія — палявымі гульцамі».

Узгаданы Тадэвуш Сахс быў спартоўцам габрэйскага паходжання. І такі поспех ураджэнца Пінска быў зусім не выпадковы. Справа ў тым, што габрэйскі спорт можна назваць адным з саміх развітых у Беларусі на пачатку XX ст.

Спрыяла гэтаму ў першую чаргу паўстанне ў свеце габрэйскага руху Маккабі (накшталт алімпійскага). Па ўсім свеце пры фінансавай і ідэйнай падтрымцы міжнародных габрэйскіх структураў былі арганізаваныя спартовыя клубы. Прадстаўнікі і каманды якіх удзельнічалі не толькі ў спаборніцтвах на ўзроўні краіны, але і запрашаліся на сусветныя турніры Маккабі па вялікай колькасці відаў спорту. Беларускі даследчык Андрэй Ляневіч са спасылкай на архіўныя дакументы так апісвае мэты руху:

«Згодна з прынятым Статутам, мэтай арганізацыі з’яўлялася фізічнае і маральнае выхаванне яўрэяў для адраджэння, захавання і абароны яўрэйскай зямлі. Таксама была прынята праграма, скіраваная ў першую чаргу на маладое пакаленне. У праграме акрамя вывучэння іўрыта і гісторыі была адзначана неабходнасць развіцця спорту і фізічнай культуры».

Tx77WMFiKZI.jpg
Афіша матчу паміж баранавічскай і пінскай габрэйскімі камандамі, 1920-я

Польскія ўлады не стваралі асаблівых перашкодаў для развіцця габрэйскіх спартовых таварыстваў не толькі ў цэнтральнай частцы краіны, але і на ўсходзе. Па-першае, з-за магутнай фінансавай і дыпламатычнай падтрымкі міжнародных структураў габрэйскай супольнасці ў Рэчы Паспалітай.

Па-другое, з-за магчымасцяў выкарыстання габрэяў як сілы, здольнай кансалідавана супрацьстаяць тытульнай большасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў барацьбе за фінансавыя рэсурсы і ўзровень палітычнай падтрымкі. Тактыка «раздзяляй і ўладар» неаднаразова дапамагала палякам у ціску на беларускія арганізацыі.

Пра тое, як польскія цэнтральныя ўлады карысталіся супярэчнасцямі паміж беларускімі і габрэйскімі культурніцка-грамадскімі ініцыятывамі, можа сведчыць факт, апісаны гісторыкам Ляўковічам. Калі ў Клецку габрэйскія актывісты захапілі памяшканне мясцовай беларускай гімназіі:

«Каб пазбавіць гімназію памяшкання, мясцовай польскай адміністрацыі ўдалося настроіць супраць беларусаў тамтэйшых габрэяў з культурніцкай арганізацыі „Тарбут“. Улетку 1924 г. „тарбутаўцы“ пад кіраўніцтвам нейкага Цырковіча ўварваліся ў будынак беларускай школы і занялі яго для арганізацыі сваёй вучэльні з выкладаннем прадметаў на іўрыце. Гэты захоп „узаконіў“ нясвіжскі павятовы стараста, які выдаў габрэйскім актывістам паперы на арэнду дадзенага будынка. Для беларускіх актывістаў да агульнага супрацьстаяння з польскай адміністрацыяй дадалася непрыемная валтузня з габрэямі. Знайсці кампраміс не ўдалося нават пры згодзе беларусаў працаваць у другую змену. Не дапамагло пасрэдніцтва ў развязанні канфлікту паслоў польскага сейму — старшыні Беларускага пасольскага клуба Браніслава Тарашкевіча і вядомага габрэя, ураджэнца Бабруйска Якава Выгодскага. Патаемныя ўплывы мясцовых польскіх уладаў аказаліся мацнейшымі».

Палітычныя полюсы ў беларускім грамадстве не спрыялі развіццю спорту

Для апраўдання ўціску і тактыкі пашырэння канфліктнасці паміж арганізацыямі розных нацыянальных групаў польскія ўлады карысталіся фармальнай нагодай — звесткамі аб падтрымцы і фінансаванні папулярных структураў левага кшталту з боку Масквы.

Нельга казаць, што з пункту гледжання Варшавы такія захады былі нерацыянальнымі. Тым больш, што адзінай стратэгіяй для тэрыторый з украінскім, беларускім і літоўскім насельніцтвам было паступовае ўцягненне гэтых народаў у арбіту «польскага свету». Праз адукацыю, войска, культурніцкае жыццё. І ў тым ліку праз спорт.

З аднаго боку, палякі абмяжоўвалі дзейнасць рознага кшталту беларускіх моладзевых спартовых рухаў. Такіх як скаўты, ці «гайсакі», нават Таварыства беларускай школы. З іншага боку, можна сказаць, што польскія ўлады давалі магчымасць жыхарам на этнічных беларускіх тэрыторыях атрымліваць такую ж адукацыю, як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Чытайце яшчэ: Напагатове! З гісторыі беларускіх скаўтаў 

Акрамя гэтага, адразу некалькі арганізацыяў, акрамя харцэраў (польскіх скаўтаў) агітавалі беларусаў атрымліваць турыстычную і стралецкую падрыхтоўку. Самая вядомая з іх — Стралецкі звяз (Zwiazek Strzelecki). Туды спачатку прымалі толькі грамадзянаў розных узроставых групаў каталіцкага веравызнання. А з пачатку 1930-х дапускаліся і прадстаўнікі іншых канфесіяў.

Такім чынам, здзяйснялася галоўная мэта польскіх уладаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі — адарванне беларусаў ад непольскацэнтрычных асяродкаў. У адрозненне ад эканамічнага блоку ўрада ў Варшаве, на асіміляцыйныя мэты палякі сродкаў не шкадавалі.

У адрозненне ад беларускіх нацыянальных арганізацыяў з няпэўным статусам і сталымі фінансавымі цяжкасцямі, польскія моладзева-спартовыя рухі атрымлівалі добрую падтрымку ад дзяржавы і дабрачынных фондаў. І сябры такіх арганізацый заўжды мелі добры рыштунак, магчымасці ўдзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах і падарожнічаць не толькі па тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

У той жа час Масква, фінансуючы левыя палітычныя рухі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, відавочна не мела намераў развіваць спартовыя ініцыятывы. Бо такога кшталту праца, акрамя плюсаў для гуртавання патэнцыйных выбаршчыкаў ці ўдзельнікаў змаганняў з польскімі ўладамі, мела і шмат мінусаў для бальшавікоў.

Развіццё спартовых арганізацый патрабавала пэўнага імпэту і актывізму. Рысы характару, што не адпавядалі бальшавіцкай ідэі, у падмурку якой знаходзіўся дыктат волі цэнтральных органаў партыі. Тым больш, што гістарычнай стратэгіяй Масквы на нашых тэрыторыях заўжды з’яўлялася раздзяленне і недапушчэнне кансалідацыі беларускага грамадства.

Уціск з боку польскіх уладаў, раздзяленне беларусаў на групоўкі па палітычных інтарэсах, у тым ліку пад уплывамі Масквы і Варшавы, не маглі спрыяць стварэнню магутных і знакавых спартовых структураў, скіраваных на з’яднанне і развіццё беларускага грамадства.

Напэўна, таму без істотнай вонкавай падтрымкі і без прыцягнення вялікай колькасці актывістаў, тыя нешматлікія спартовыя арганізацыі беларусаў, якія з’яўляліся ў міжваенны перыяд на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, не пакінулі значнага следу ні ў архівах, ні ў свядомасці пакаленняў беларусаў.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип