Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 - 24.08.2025 18:00 - 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3) 10 рублёў



У пятніцу, 13 чэрвеня, у палацы мастацтваў адкрываецца выстава «Вечная жаноцкасць»





У экспазіцыі — творы з карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка», фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Мастацкага музея Віцебска, фондаў Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый. 

Вечная жаноцкасць — абазначэнне, якое стала асабліва папулярным пасля слоў Гётэ, якімі заканчваецца другая частка «Фаўста»: «Das ewig weibliche ziht uns hinan», — «Вечна жаноцкае цягне нас уверх». 

Сутнасць паняцця «Вечнай жаноцкасці» блізкая да вызначэння «Душа свету», якое абазначае адзіную ўнутраную прыроду паміж Быццём боскім і зямным. 

Вечная жаноцкасць — гэта, перш за ўсё, прыгажосць, крыніца і мэта ўсіх вышэйшых перажыванняў прыгожага ў мастацтве або па-за ім. 

Выстава прапануе гледачам пагрузіцца ў вывучэнне шматграннасці жаноцкасці праз прызму беларускага мастацтва: Шагал, Суцін, Залозны, Шчамялёў, Селяшчук, Літвінава і інш. 


Куратар — Аляксандр Зінкевіч. 

Выстава працуе па 24 жніўня. 





Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ