Спеўныя сходы пачнуць дзейнічаць у рэгіёнах

У межах кампаніі “Разам да справы”, якую вядуць кампанія “Будзьма беларусамі!” і SYMPA, адбыліся курсы па навучанню і падрыхтоўцы лідараў-вядоўцаў “Спеўных сходаў” у рэгіёнах.

ss

Цяпер Спеўныя сходы сумесна з новымі лідарамі пачнуць дзейнічаць у іншых гарадах

Ужо ў гэтым месяцы Спеўныя сходы адбудуцца ў Бабруйску, Вілейцы, Маладзечна, Берасці, Гародні, Віцебску і Мінску.

12.10 – Маладзечна – Спеўны сход па песнях Любаньшчыны
13.10 – Бабруйск – Спеўны сход: Народны альбом
19.10 – Горадня – Спеўны сход: Песні 2-й паловы XXстагоддзя
21.10 – Віцебск – Дзіцячы Спеўны сход
23.10 – Мінск – Застольныя песні
25.10 – Берасце – Палескі спеўны сход

26.10 – Вілейка – Спеўны сход па песнях Станіслава Манюшкі